Рэпрэсаваны святар праходзіць «споведзь» на дэтэктары хлусні


Ці раскрываў айцец Андрэй асабістую інфармацыю прыхаджанаў, якія былі ў яго на споведзі? Ці сумняваўся калі-небудзь у існаванні Бога? Ці зычыў каму-небудзь смерці? Як малітва можа вылечыць хваробу? І ці адпусціў бы грахі Лукашэнку? У чарговым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе ксёндз, былы пробашч касцёлу Святога Духу Андрэй Вашчук.

– Вы лічыце, што некаторыя праваслаўныя святары ў Беларусі супрацоўнічаюць з КДБ?

– Так.

– Як вы лічыце, Каталіцкі касцёл Беларусі супрацоўнічае з КДБ?

– Не.

– Вы ведаеце каталіцкіх святароў, якія супрацоўнічаюць з КДБ?

– Не.

– Як вы лічыце, Каталіцкі касцёл у Польшчы супрацоўнічае з прадстаўнікамі сілавых структураў?

– Не.

Паліграф: ПРАЎДА

Фота: Белсат

– Не сакрэт, што святары Праваслаўнай царквы супрацоўнічаюць з КДБ. Чаму такога няма пры Каталіцкім касцёле?

– Бо Касцёл праз слова Божае вучыць чалавека думаць. І як бы гэта ні было, слова Божае вучыць чалавека жыць у праўдзе. А тут, калі ідзе пытанне, супрацоўнічаць з КДБ ці не, тут ужо крыху з праўдай размываецца.

– Вы захоўваеце таямніцу споведзі?

– Так.

– Вы калі-небудзь раскрывалі асабістую інфармацыю аб прыхаджанах, якія былі на споведзі?

– Не.

– Прадстаўнікі КДБ у Беларусі спрабавалі калі-небудзь прымусіць вас ці іншых знаёмых вам святароў расказаць інфармацыю пра людзей, якія былі на споведзі ў касцёле?

– Не.

Паліграф: ПРАЎДА

Фота: Белсат

– А ўвогуле, такія сітуацыі бываюць, што святар можа распавесці каму-небудзь, што было на споведзі? Наколькі гэта этычна?

– Калі ёсць здрада таямніцы, не Дай Бог, таямніцы споведзі, то аўтаматычна ты не можаш праводзіць ці там службы, ці іншыя святарскія сакраманты і так далей. Ці тое ж самае і споведзь ці хрост, ці служэнства і так далей. Нават пад дулам пісталета ты не маеш права гэтую таямніцу споведзі расказаць.

– А вось калі на споведзі чалавек прызнаецца, напрыклад, што ён забіў чалавека, вы таксама не можаце распавесці пра гэта?

– У ніякім выпадку я не маю права здрадзіць таямніцу споведзі. Не важна, з чым чалавек, асоба прыходзіць. Я не маю права на гэта.

– Ну вось прыходзіць чалавек і распавядае, што ён там 10 асобаў забіў. Вы таксама пра гэта не распаведзяце?

– Няма такой магчымасці. Я разумею, што гэта драма тых асобаў, якіх, напрыклад, так, як вы кажаце, забілі. Але я… гэта ўсё ж такі застаецца таямніцай споведзі. Я нават у такой сітуацыі не магу.

Фота: Белсат

– А вось калі б ён прыйшоў на споведзь, Лукашэнку адпусцілі б вы яго грахі?

– Справа нават не ў тым, адпусціў бы ці не, бо міласэрнасць Божая нашмат больш вялікая, чым можам уявіць сабе, але тое, што такая асоба проста не прыйдзе.

– А калі б да вас на споведзь прыйшоў Пуцін, ці адпусцілі вы яго грахі?

– Ну, у Пуціна грашкоў пабольш будзе.

– Ці адпусцілі б вы яму грахі?

– Я думаю, што міласэрнасць Божая большая за гэта.

Больш адказаў на пытанні шукайце ў праграме «Шчыра кажучы» на YT-канале «Belsat News» (відэа вышэй).

Фота вокладкі: Белсат

Стужка навінаў