Гомельскі суд прызнаў «экстрэмісцкімі» сайт «УНІАН», біяграфію Гітлера і чат з раскладам руху аўтобусаў


Гомельскі суд прызнаў «экстрэмісцкім» чат праекту «Транспорт BY», а таксама канал, які інфармаваў пра змены ў раскладзе руху грамадскага транспарту ў Гомлі. У шэраг «экстрэмісцкіх» трапіла біяграфія Адольфа Гітлера, успаміны Гёбэльса і ўкраінскі інфармацыйны сайт «УНІАН». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Лагатып украінскага медыяпраекту «УНІАН», які ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім».

Рашэнне аб прызнанні «аўтобуснага» чату «экстрэмісцкім» прыняў суд Чыгуначнага раёну Гомля. «Экстрэмісцкімі» матэрыяламі так званы суд палічыў  і іншыя транспартныя тэлеграм-каналы, прычым частка з іх вядзецца дзяржаўнымі структурамі. Такім чынам, пад забаронай апынуўся чат «Транспорт BY, (праект IBA Group) з раскладамі і маршрутамі аўтобусаў ва ўсёй Беларусі, чат аматараў грамадскага транспарту «Общественный транспорт Гомеля» і праект «Гомельскі транспарт».

Праваабаронцы адзначаюць, што ва ўсіх чатах і каналах, якія прызналі «экстрэмісцкімі», абмяркоўваюцца выключна пытанні, датычныя грамадскага транспарту, а палітычныя тэмы ўвогуле не закранаюцца.

Як стала вядома, той жа суд у Гомлі прызнаў «экстрэмісцкімі» шэраг папулярных інтэрнэт-старонак, у тым ліку сайт і сацыяльныя сеткі ўкраінскай інфармацыйнай агенцыі «УНІАН», тэлеграм-каналы і чаты «Беларускага Радыё Рацыя» і «No Context Belarus», старонкі ў сацсетцы «X» «Спадар Джыпсiнкоў», «Аnton Motolko» і «Belarusian Најun project», старонку на YouTube «Чарговы Падкаст», старонкі ў «Instagram»: «belarusno» і «m_for_mixacb», сайт і сацсеткі праекту «Бюро».

У спіс «экстрэмісцкіх» патрапілі таксама тэлеграм-каналы і чаты «Инклюзивная Польша», «Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь», «Post-Rudzik чат», прыкладанне ў «Google Play» «Радыё Свабода RFER/RL», старонка ў Facebook «Я Беларус» ды іншыя.

Паводле рашэння суду Чыгуначнага раёну Гомля, «экстрэмісцкімі» матэрыяламі з’яўляюцца зараз дзённікі Гёбэльса («Последние записи. Дневники 1945 года») і біяграфія Адольфа Гітлера аўтарства Джона Толанда («Адольф Гітлер»).

Hавiны
Рамана Пратасевіча выдалілі са «спісу экстрэмістаў»
2024.02.02 11:12

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў