У Беларусі прызналі экстрэмісцкім чат, дзе больш за 10 тысяч удзельнікаў


Суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тэлеграм-чат «Poland.Business Harbour_Belarus». Рашэнне вынесенае 23 студзеня. У чаце больш за 10 700 удзельнікаў абмяркоўваюць рэлакацыю ў Польшчу, візавыя праблемы і падобныя пытанні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

«Poland.Business Harbour_Belarus» пазіцыянуе сябе як «суполка для тых, хто пераязджае ў Польшчу з Беларусі». «Poland.Business Harbour» – праграма, у рамках якой да нядаўняга часу Польшча дазваляла беларусам рабіць візы.

Людзі ў чаце ўжо пачалі віншаваць адно аднаго з тым, што трапілі ў спіс «экстрэмістаў».

«Гадзінка ў радасць, экстрэмізм у саладосць», – жартуе адзін з карыстальнікаў.

Некаторыя не разумеюць, што адбылося: «А можна крыху падрабязней?» Адзін з удзельнікаў піша: «Пасля медыкаў ужо нічому не здзіўляюся».

Таксама «экстрэмісцкім» у Беларусі прызналі буйны тэлеграм-канал «ОНА РАЗВАЛИЛАСЬ» з архіўнымі фотаздымкі з постсавецкай прасторы часоў СССР і 1990-х. Яшчэ «экстрэмісцкімі матэрыяламі» цяпер лічацца тэлеграм-чаты і каналы «Наша Ніва українською», «Кадравы Рэзерв», «Хроники идейных Цыган», «Христиане против войны!», «Андрей Луганский тут», «Center Ostropa», «URBANOVICH», «Протесты в мире» і «Свядомы Змагар».

Абноўлена
Польшча спыніла прыём дакументаў на візу «PBH»
2024.01.26 12:02

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў