Пад’ехалі на легкавіку і здзейснілі выбух. Ля будынку МУС Турцыі ў Анкары адбыўся тэракт


У турэцкай сталіцы Анкары раніцай 1 кастрычніка прагрымелі выбухі ля будынку Міністэрства ўнутраных справаў. Да месца здарэння сцягнуты экстраныя службы, паліцыя перакрыла рух транспарту, піша «Haber Ankara».

Месца тэракту ў Анкары.
Фота: ntv.com.tr

Як распавёў у сацсетцы X кіраўнік турэцкага МУС Алі Ерлікая, два тэрарысты на легкавым аўтамабілі пад’ехалі да ўваходных варот Галоўнага ўпраўлення аховы МУС і здзейснілі выбух. Адзін з тэрарыстаў падарваў сябе, а другі быў нейтралізаваны. Падчас перастрэлак два супрацоўнікі паліцыі атрымалі лёгкія раненні.

Здарэнне адбылося каля 09:30 паводле мясцовага часу. Паводле CNN Türk, на месцы выбуху знойдзены гранатамёт.

Месца тэракту ў Анкары.
Фота: ntv.com.tr

NTV Türk са спасылкай на заяву Генеральнай пракуратуры паведамляе пра часовую забарону на публікацыю матэрыялаў пра вынікі расследавання.

Побач з МУС знаходзіцца будынак турэцкага парламенту. Сёння там павінна пачацца першае паседжанне пасля летняга перапынку. Ёсць меркаванне, тэрарысты планавалі ажыццявіць выбух перад пачаткам парламенцкай сесіі, калі дэпутаты збіраліся ў будынак.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў