Еўразійскі банк развіцця прагназуе зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў Беларусі


Эксперты Еўразійскага банку развіцця ў чарговым макрааглядзе згадваюць, што ў Беларусі сёлета стаўка рэфінансавання зніжалася 4 разы. З 2 траўня яна складзе 10 %. Эксперты прагназуюць, што стаўку Нацыянальны банк будзе зніжаць і далей.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

З другога траўня ў Беларусі змяняецца стаўка рэфінансавання. Згодна з пастановаю Нацыянальнага банку, яна знізіцца на 0,5 % і складзе 10 %. Сёлета Нацбанк Беларусі зніжаў стаўку чатыры разы.

«Паслядоўнае змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі мае на мэце падтрыманне аднаўлення эканамічнай актыўнасці ў Беларусі і адбываецца на фоне запаволення гадавога росту коштаў: як ужо адзначалася, гадавая інфляцыя зменшылася з 11,7 % у лютым да 6 % у сакавіку», – гаворыцца ў аглядзе ЕАБР.

Эксперты таксама адзначаюць: калі не будзе нейкіх шокавых сітуацыяў у эканоміцы Беларусі, то існуе высокая верагоднасць, што Нацбанк працягне зніжаць стаўку рэфінансавання.

Каментар
«Нічога анамальнага». Крэдытная запазычанасць беларусаў перавысіла Br 17,335 млрд
2023.05.01 16:05

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў