Кіраўнік BYPOL пацвердзіў звальненне з польскай фірмы правакатара з чат-рулеткі


Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў пацвердзіў «Белсату» інфармацыю пра звальненне з польскай фірмы дальнабойніка Юрыя Комара. Той правакаваў беларусаў у чат-рулетцы. У праўладным Telegram-канале абурыліся: «Няправільна, калі людзі пакутуюць праз сваю палітычную пазіцыю».

Мазыранін Юрый Комар.
Фота: праўладны Telegram-канал

Мазыраніна Юрыя Комара, які працаваў у польскай кампаніі дальнабойнікам, звольнілі. Допіс пра гэта з’явіўся ў праўладным Telegram-канале.

«Гэткі патрыёт без добрай працы на радзіме не застанецца. Нават паспрыяем з хадайніцтвам. Ну проста гэта няправільна, калі людзі пакутуюць праз сваю палітычную пазіцыю. За кожнага экстрэміста, якога пасадзяць, будзем Юрыю маляваць зорачку на фуры».

Комар у чат-рулетцы запісваў размовы з беларусамі, запэўніваў, што ён украінец, і фактычна падбухторваў выказвацца ў падтрымку Украіны ці супраць цяперашніх уладаў у Беларусі і Расеі. Ролікі мужчына выкладваў у сваім YouTube-канале, пасля чаго сілавікі затрымлівалі ягоных суразмоўцаў. Такім чынам за кратамі апынуліся не меней за 9 асобаў.

Кіраўнік аб’яднання сілавікоў BYPOL Аляксандар Азараў пацвердзіў «Белсату» інфармацыю пра звальненне правакатара.

«Ад нашых крыніц вядома, што ён сапраўды звольнены з 1 лютага».

Раней BYPOL высветліў месца працы Комара: фірма AZONIK SP.ZP.O.O., зарэгістраваная ў Беластоку. Суўладальнікі гэтай кампаніі – беларускі ды расейскія бізнесоўцы. Комар вазіў грузы ў краіны ЕЗ.

Hавiны
Натрапілі на правакатара. ГУБАЗіК затрымаў двух беларусаў за выказванні ў падтрыманне Украіны
2023.01.23 17:38

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў