Пешаход пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам, дзе яго збіў « Volkswagen». Трагічны інцыдэнт здарыўся каля 02:30.
У ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму распавялі, што кіроўца аўта рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Філімонава ў кірунку вуліцы Каліноўскага. У раёне Нацыянальнай бібліятэкі ён наехаў на пешахода – мужчыну 1979 года нараджэння, які пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам і не меў светлавяртальных элементаў.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымкі ДАІ