Вядомае імя тэрарыста, які ўчыніў выбух у Манчэстэры


Тэракт у Манчэстэры здзейсніў 22-гадовы Салман Абэдзі. Пра гэта заявіў кіраўнік паліцыі графства Вялікі Манчэстэр Йен Хопкінс.

УАбэдзі лівійскія карані. Ён прыехаў у Манчэстэр цягніком з Лондану. Да выбуху ў Манчэстэры ён пападаў у поле зроку спецслужбаў. Яго лічылі асобай, якая можа прадстаўляць патэнцыйную небяспеку.

Паводле CBS, ля ўваходу на стадыён, дзе праходзіў канцэрт, ішла праверка, аднак тэрарыст не спрабаваў прайсці ўнутр. Ён падарваў сябе ля выхаду з кантраляванай зоны, калі гледачы пачалі пакідаць шоу.

Брытанскія СМІ звярнулі ўвагу, што напад супаў з першай гадавінай выбухаў у Бруселі (22 сакавіка загінулі 32 асобы) і пачаткам антытэрарыстычнай канферэнцыі ў Вашынгтоне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў