Расея аджала беларускія танкі

HTML5 YouTube

У Расеі суд прызнаў экстрэмістам беларускага мільярдэра Віктара Кіслага, уладальніка кампаніі «Wargaming», распрацоўніка тых самых танчыкаў, памятаеце? 

Паводле меркавання Генпракуратуры, і сам Віктар, і ягоны партнёр, уладальнік групы кампаній «Леста» Малік Хатажаеў за кошт даходаў ад дзейнасці гэтай кампаніі фінансавалі фонды, што закупляюць рыштунак для ЗСУ . 


Дык вось, згодна з пастановаю суда цяпер доля ў кампаніі-распрацоўніка адыходзіць дзяржаве. Яе цана – 1 млрд 700 млн долараў. Адным рухам рукІ. Віктар Кіслы ў нашых, беларускіх, рэйтынгах самых уплывовых і паспяховых асобаў заўсёды быў у топ-пяць, а часам і ўзначальваў гэты рэйтынг.


Танчыкі – гонар Беларусі. Цяпер іх у Беларусі не чакаюць. Дакладней, вельмі чакаюць.

,,

Выручка галаўнога «Wargaming», без уліку расейскай «Лесты», у мінулым годзе склала 1 млрд 200 млн долараў, а колькасць работнікаў – больш за чатыры тысячы чалавек. 


Там ёсць чым пажывіцца. Але, падаецца, не прыедзе больш Віктар у Беларусь. Хіба што на танку...


Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • Дзіўны візіт Лукашэнкі у Кітай.
  • У Менску арыштаваны галоўны ў пытаннях аховы здароўя.
  • Рынак акумулятараў зачышчаюць пад Баскава?
  • Здаецца, што сям'я Лукашэнкі трошкі абрабавала Шакіру.


belsat.eu