Нашыя дзяды і прадзеды перамаглі Гітлера. Перамаглі ў страшнай, бруднай і крывавай вайне, страціўшы 27 мільёнаў чалавек, 15% насельніцтва. Перамаглі насуперак той савецкай уладзе. Уладзе, што спачатку абезгаловіла войска, потым уступіла ў змову з Гітлерам, распілавала Усходнюю Еўропу, а потым кінула сам-насам з добра арганізаванай, навучанай, узброенай нямецкай машынаю.
Амаль 4 мільёны салдатаў трапілі ў палон летам і восенню 41-га года. Проста ўдумайцеся ў гэтую лічбу. Два гады мы адыходзілі. Пералом здарыўся толькі ў 43-м, пад Сталінградам. Але яго не было б без дапамогі саюзнікаў. Эканоміка СССР у 1943-м была ў паўтара раза слабейшая за нямецкую. І галоўны савецкі танк Т-34, машына Другой сусветнай, вырабляўся з амерыканскага металу (рухавік і браня), на амерыканскіх станках і страляў снарадамі, у якіх быў амерыканскі порах.
Як мы пра гэта забыліся? Як лозунг «ніколі больш» ператварыўся ў «можам паўтарыць»? 20 гадоў пасля заканчэння вайны гэты дзень быў працоўным днём. Потым зрабілі выходным, потым парады пачалі ладзіць, раз на 5 гадоў. А пасля – парады зрабіліся штогадовымі. Ды з ракетамі, ды з унітазамі.
Кошт такога параду 15 мільёнаў рублёў. Агульны ж памер выплатаў 278 ветэранаў, якія яшчэ жывуць, – адзін мільён. Адзін да пятнаццаці. Можа, усё ж мусіць быць неяк наадварот? Калі яны – галоўныя? Можа, і не патрэбны гэты «ракетна-ўнітазны» парад?
Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:
- Лукашэнка раскрыў сакрэт знікнення беларускае бульбы
- Расце розніца ў заробках паміж мужчынамі і жанчынамі
- Мацнее супраца паміж Беларуссю і Афрыкаю