навіны

Каміль Клысіньскі пра паездку Лукашэнкі ў РФ: «Гэта будзе выклік у ягоным узросце»

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Расею. 13 сакавіка 2025 года. Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Расею. 13 сакавіка 2025 года. Фота: president.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Навошта Аляксандр Лукашэнка цягам двух тыдняў двойчы ляціць у Расею? Пра гэта ў праграме «ПраСвет» разважаў польскі даследнік Беларусі, аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі.

Сяргей Пеляса: Складаецца ўражанне, што Аляксандр Лукашэнка не выпадкова паехаў у родныя мясціны – у Копысь, дзе ён нарадзіўся, у Шклоў. Чамусьці з дзясятка беларускіх гарадоў абраў тыя, адкуль ён родам і дзе пачынаў палітычную кар'еру. Гэткая цытадэль Лукашэнкі. Ён там сустрэўся з чыноўнікамі, са звычайнымі жыхарамі. У мяне ўражанне, што ён паехаў туды набрацца сілаў перад цяжкімі выклікамі, што яго чакаюць. А чакаюць яго дзве паездкі ў Расею ў бліжэйшыя тыдні. Што ты пра гэта думаеш?

Каміль Клысіньскі: Лукашэнка заўсёды быў сентыментальны чалавек. У яго былі своеасаблівыя пачуцці, схільнасць да ўспамінаў, мемуараў. Хутчэй, вусных. Мы не ведаем нічога пра пісьмовыя мемуары Лукашэнкі. Можа, ён кудысьці іх схаваў. Ён любіць прыязджаць на сваю малую радзіму, [гэта ўжо] не ўпершыню. Я не думаю, што ён паехаў, каб паказваць або шукаць поспехаў. Я глядзеў сюжэт, калі ён заехаў на закінутую вытворчасць, дзе ўсё ў моцным заняпадзе і разбуранае. У яго не было падставаў для захаплення. Ён хоча ператварыць свой улюбёны Шклоўскі раён ва ўзорны, эталоннае месца ў Беларусі. Гэта тыпова для Лукашэнкі. Хоць відаць стомленасць і ўзрост, рэагаваў ён спакойна, і не было агрэсіі да чыноўнікаў, як раней. Я звярнуў на гэта ўвагу.

Сяргей Пеляса: Што ты думаеш пра бліжэйшы каляндар Лукашэнкі? 28–30 красавіка Лукашэнка едзе ў Валгаград на форум пра гістарычную памяць. Гістарычную памяць такую, якой яе разумее Расея. Форум перамогі. Яны будуць казаць пра фашыстаў, што яны ледзь іх не перамаглі. І ледзь не толькі яны. Лукашэнка едзе туды пад канец красавіка, і потым ён зноў едзе на парад у Маскву 9 траўня. З перапынкам на два тыдні. Я не памятаю, каб яму так часта даводзілася ездзіць у Расею. Такія паездкі ў Расею, дзе трэба шмат стаяць і хадзіць, там можа быць горача, яму заўсёды даваліся цяжка. Было заўважна, што яму псіхалагічна і фізічна цяжка. Ты згодны са мной, што гэта будуць цяжкія паездкі, на фоне перамоваў Доналда Трампа з расейцамі пра мір ва Украіне? Тваё меркаванне пра каляндар Лукашэнкі, звязаны з Днём Перамогі?

Каміль Клысіньскі: Я магу пагадзіцца, што яму будзе цяжка. Гэта выклік у ягоным узросце. Калі б Лукашэнка паехаў і так інтэнсіўна наведваў Расею дваццаць гадоў таму, гэта было б зусім па-іншаму. Мы б такой праблемы нават не абмяркоўвалі, а казалі пра сутнасць, чаму ён туды едзе. Калі мы бачылі 25 сакавіка падчас так званай інаўгурацыі так званага прэзідэнта празмерную стомленасць, што ён сапраўды хворы... Я не лекар і не буду даваць дыягназаў, але відаць, што ён хворы. Гэта будзе выклік. Але ўсё гэта нармальна ў двухбаковых дачыненнях. Лукашэнка – жаданы госць Пуціна, свайго старэйшага брата ў межах агульнай перамогі і ўрачыстых мерапрыемстваў, што ўпісаныя ў агульны наратыў, – антызаходні, антыпольскі, антылітоўскі. Яны перамаглі, і яны разам. Палітычна яму гэта трэба, але з гледзішча здароўя сапраўды мы можам чакаць чутак і разваг, наколькі Лукашэнка хворы і ці доўга застанецца жывы.

Болей глядзіце ў праграме:

belsat.eu / ЮК

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10