Толькі ў 2025 годзе ў Беларусі плануюць знесці пустыя дамы агульнаю плошчаю з два Туравы. Улады запэўніваюць: гэта запланаваная частка Года добраўпарадкавання. Але ж сапраўдны парадак – калі ў вёсцы ёсць людзі, дзеці, школа, царква, дарога і доктар. А не чорная зямля, якая засталася на месцы закопанага жыцця. Высветлілі, ці сапраўды такі падыход дадае краіне парадку і карысці.