навіны

У Беластоку паказалі фільм «Наша памяць» пра пацыфікацыю беларускіх вёсак Падляшша

Перадпаказ фільму  «Наша памяць» у Беластоку. Фота: Белсат
Перадпаказ фільму «Наша памяць» у Беластоку. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У кінатэатры «Форум» у Беластоку 2 лютага адбыўся перадпрэм’ерны паказ фільму «Наша памяць», прысвечанага трагічным падзеям на Падляшшы ў 1946 годзе.

Фільм «Наша памяць» ёсць прадуктам Belsat.doc і Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку. Яго аўтар – рэжысёр Юры Каліна, які сам паходзіць з мясцінаў, блізкіх да тых, дзе разгарнуліся трагічныя падзеі 1946 года.

,,

«Варта гэта паказваць, бо гэта генацыд. Такія падзеі адбываюцца менавіта на памежжы, дзе шмат розных нацыянальных меншасцяў», – адзначае Януш Гаўрылюк, рэдактар Belsat.doc і таксама нарадзінец Падляшша.


Грамадскую ініцыятыву «Наша памяць» запачаткавалі ў 2018 годзе ў Беластоку Беларускае гістарычнае таварыства супольна з фондам Kamunikat.org. Яе дзейнасць пачалася з дакументавання месцаў памяці пацыфікацыі беларускіх вёсак узімку 1946 года, якую здзейсніла 3-я Віленская брыгада Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры.

У выніку дзеянняў атраду за некалькі дзён загінулі 79 мірных жыхароў вёсак павету Бельск-Падляскі, сярод іх жанчыны і дзеці. Спалілі шмат будынкаў. Па пацыфікаваных такім чынам вёсках былі раскіданыя ўлёткі з загадам беларусам выязджаць з Польшчы ў СССР.

«Не аспрэчваючы ідэю барацьбы за незалежнасць Польшчы, рэалізаваную арганізацыямі, якія супраціўляюцца навязанай ім уладзе, да якіх трэба залічыць Нацыянальнае вайсковае задзіночанне, трэба выразна заявіць, што забойствы фурманаў і пацыфікацыю вёсак у студзені і лютым 1946 года нельга атаясамліваць з барацьбой за незалежнае існаванне дзяржавы, бо гэта мае прыкметы генацыду», – гаворыцца ў расследаванні аддзялення Інстытуту нацыянальнай памяці ў Беластоку за 2005 год.

Пасля прэзентацыі фільму адбылася дыскусія.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10