Адлігаю і не пахне: праваабаронцы «Вясны» налічылі 1700 палітычных затрыманняў ад пачатку года. І нягледзячы на тое, што з калоніяў вызваляюцца палітвязні пасля адбыцця тэрміну і праз памілаванне, іх лік застаецца крытычна высокім: на канец чэрвеня ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 1 164 палітвязняў.