Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз разбедаваўся з нагоды развалу СССР, а таксама заявіў, што, акрамя Беларусі, нікому на постсавецкай прасторы інтэграцыя з Расеяй не даспадобы. Гісторык Аляксандр Фрыдман у каментары «Белсату» назваў плач па Савецкім Саюзе дзіўным у 2025 годзе.