навіны

Тры вобласці з 1 лютага вярнулі зборы за выезд з Беларусі

Беларуская мяжа
Беларуская мяжа. Фота: lrt.lt
podpis źródła zdjęcia

З 1 лютага 2025 года, каб выехаць з Беларусі праз прапускныя пункты ў Берасцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай вобласцях, трэба заплаціць. Гэта прадугледжана адпаведнымі рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў, апублікаванымі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Людзі з валізамі ідуць да маршруткі на вакзале Варшава-Заходняя. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Чэргаў амаль няма, а Лукашэнка заклапаціўся бяспекаю: сітуацыя на мяжы

навіны

Збор складае 1 базавую велічыню – 42 рублі за кожны транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.


Пэўныя катэгорыі тых, хто вызджае за мяжу, вызваляюцца ад аплаты.


У Берасцейскай вобласці гэта:


•  асобы, якія выязджаюць пасля пахавання ў Беларусі чальцоў сям’і і блізкіх сваякоў пры наяўнасці дакументаў, што гэта пацвярджаюць;


•  замежныя грамадзяне, якія выязджаюць пасля знаходжання на санаторна-курортным лячэнні ў Беларусі пры наяўнасці дакументаў;


•  замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць ступень і выразнасць цяжкасцяў з фізічнай актыўнасцю;


•  замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія выязджаюць з Беларусі паводле рашэнняў аб дэпартацыі;


•  замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, для якіх усталяваны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пры наяўнасці квіткоў на мерапрыемствы фестывалю;


•  грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць для атрымання медычнай дапамогі ці дыягностыкі пры наяўнасці дакументаў.


Віцебская вобласць дазволіць выязджаць без збору ў тым ліку:


•  прадстаўнікам дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у мэтах выканання службовых абавязкаў пры наяўнасці дакументаў, што гэта пацвярджаюць;


•  замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, што прыбылі ў Беларусь па запрашэнні дзяржаўных органаў;
•  ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў пры наўнасці дакументаў, а таксама асобам, якія суправаджаюць інвалідаў баявых дзеянняў;


•  асобам, якія суправаджаюць грамадзянаў Беларусі, што выязджаюць на лячэнне;


•  грамадзянам Беларусі, якія выязджаюць для догляду за чальцамі сям’і ці блізкімі сваякамі ў сувязі з іхнай цяжкай хваробай, а таксама тым, што вяртаюцца на сталае месца жыхарства пасля здзяйснення догляду за сваякамі пры наяўнасці дакументаў;


•  асобам, якія перавозяць гемапаэтычныя ствалавыя клеткі, органы і (ці) тканкі чалавека для трансплантацыі.


Тэрмін дзеяння, на працягу якога будуць браць збор, у пастановах не ўказаны. Раней ён падаўжаўся кожныя паўгода, але летась мясцовыя ўлады атрымалі права ўвесці бестэрміновы збор, што ўжо зрабіў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў.


Збор за перасячэнне мяжы Беларусі для транспартных сродкаў з масай не большай за 5 тонаў і ў незалежнасці ад колькасці пасажыраў быў уведзены 1 жніўня 2021 года як дадатковая мера барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй. З таго часу дзеянне збору ўвесь час падаўжалі. Яго можна аплаціць праз сістэму АРІП ці ў пункце памежнага пропуску.


Напрыканцы снежня 2024 года Гарадзенскі і Берасцейскі аблвыканкамы абвесцілі пра часовую адмену спагнання мясцовага збору за перасячэнне мяжы Беларусі з Еўразвязам. У Берасці спагнанне збору прыпынялася да 31 студзеня, а пра парадак яго ўплаты з 1 лютага абяцалі паведаміць дадаткова.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10