навіны

«Святочныя» чэргі на мяжы з Польшчаю знікаюць, але чакаць усё роўна доўга

Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. Фота: Карына Пашко / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Каля памежнага пераходу «Тэрэспаль» («Берасце») а 12-й гадзіне дня ўезду ў Польшчу чакалі 815 аўтамабіляў , паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Некалькі дзён раней чэргі дасягалі больш за 2000 тысячы машынаў, людзі рэгістраваліся ў электроннай чарзе за тыдзень, каб не спазніцца са справамі. Аўтобусных чэргаў няма.

Пакуль мяжу на аўтамабілях праязджаюць толькі тыя, хто рэгістраваўся ў чарзе некалькі дзён таму. Адзін з кіроўцаў распавядае ў тэматычным чаце, што раніцаю 16 студзеня быў у электроннай чарзе амаль на 1500-м месцы. На мяжу выклікалі толькі каля дзесяці вечара 18 студзеня, а прайсці польскіх памежнікаў удалося а трэцяй гадзіне ночы 19 студзеня. Выходзіць, чаканне і мяжа занялі амаль трое содняў.


Калі ехаць на машыне з Польшчы ў Беларусь, то мяжа займае 2,5 – 3 гадзіны, дзеляцца ў чаце аб праходжанні мяжы.


Аўтобусных чэргаў у бок Польшчы няма, распавядае Дзяржпамежкамітэт.


«Можа і нуль [аўтобусаў у чарзе], але ўсё ўнутры вельмі сумна, палякі не працуюць нармальна. Мяжа зойме гадзінаў 11–12», – распавядаюць пасажыры.


Іншы пасажыр аўтобуса апісвае маршрут больш падрабязна: 18 студзеня а 13:00 аўтобус выехаў з Гомля, а 5:30 раніцы ўжо быў у Варшаве. Уся дарога заняла 16,5 гадзіны. Мяжа заняла каля 4 гадзінаў.


З боку Польшчы ў Беларусь таксама няма аўтобусных чэргаў, а на мяжы трэба стаяць каля дзвюх гадзінаў, дзеляцца пасажыры.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10