Варшаўская паліцыя 10 снежня затрымала 32-гадовую грамадзянку Беларусі, якая была ў вышуку паводле падазрэння ў гандлі людзьмі.
Ордар на арышт жанчыны выдаў бельгійскі суд, бо злачынства, звязанае з гандлем людзьмі, было здзейсненае на тэрыторыі Бельгіі.
Беларуска ўжо даўно была ў Польшчы. Яна жыла на здымнай кватэры, была здзіўленая з затрымання, але не супраціўлялася, паведамляе RMF FM.
Паліцыя зазначае, што ў справе фігуруюць яшчэ некалькі чалавек, але пакуль невядома, ці ў Польшчы яны.
Варшаўскі суд пастанавіў арыштаваць беларуску на сем дзён, пакуль будзе разглядацца пытанне пра ейную экстрадыцыю.
Марыя Міхалевіч belsat.eu