навіны

Праваабаронцы: Былога дырэктара шклозаводу «Нёман» асудзілі за «дзяржаўную здраду»

Ігар Бацян. Крыніца: старонка Бацяна ва Укантакце
Ігар Бацян. Крыніца: старонка Бацяна ва Укантакце
podpis źródła zdjęcia

Менавіта пры кіраванні Ігара Бацяна са шклозаводу звальнялі грамадскіх актывістаў, у тым ліку Сяргея Пантуса.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, былому дырэктару шклозаводу прысудзілі 12 гадоў калоніі, паведамляе «Гарадзенская праваабарона». Столькі ж ён узначальваў завод. Пасля вызвалення з пасады Бацян заняўся кіраўніцтвам дзіцяча-юнацкім хакеем Беларусі, а пасля знік з публічных пасадаў.

Цяпер сталася вядома, што суд над ім пачаўся 26 жніўня паводле палітычнага артыкулу, ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). Працэс у Гарадзенскім абласным судзе вёў добра вядомы Руслан Гурын.

Таксама глядзіце ў сюжэце:


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10