навіны

Яшчэ адна краіна не збіраецца браць удзелу ў «рыжанкоўскай» канферэнцыі па нелегальнай міграцыі

Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі
Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі. Фота: alkas.lt
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» атрымаў адказ з Міністэрства замежных справаў Літвы што да ўдзелу прадстаўнікоў краіны ў канферэнцыі аб супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, правядзенне якой на тэрыторыі Беларусі анансаваў міністр замежных справаў нашай краіны Максім Рыжанкоў.


Аляксандр Лукашэнка выступае перад мігрантамі ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы ў Гарадзенскай вобласці, Беларусь. 26 лістапада 2021 года. Фота: Kacper Pempel / Reuters / Forum

Ад пагрозаў да запрашэння. Як змянялася рыторыка Менску наконт міграцыйнага крызісу

навіны

У адказе, атрыманым рэдакцыяй «Белсата» з Дэпартаменту камунікацыі і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Літвы, гаворыцца, што ў ведамстве нічога не ведаюць пра будучае мерапрыемства і не маюць планаў браць у ім удзел.

Прыводзім тэкст адказу поўнасцю.

,,

«Міністэрства замежных справаў Літоўскай Рэспублікі не мае інфармацыі пра згаданае вамі мерапрыемства і не плануе ў ім удзельнічаць.

Мы лічым, што гэтая ініцыятыва беларускага рэжыму – чарговая спроба маніпуляваць праблемай міграцыі, інструменталізаваць яе з мэтай дэстабілізацыі Еўропы і дыскрэдытацыі яе міграцыйнай палітыкі.

Вельмі іранічна, калі канферэнцыю па «барацьбе з нелегальнай міграцыяй» арганізуе дзяржава, якая арганізавала яе мэтанакіравана і з парушэннем міжнароднага права», – гаворыцца ў адказе літоўскага МЗС.


Нагадаем, што першымі на запыт «Белсату» адказала латвійскае МЗС. У лісце было сказана, што яны не атрымлівалі ніякага запрашэння на канферэнцыю, але ў той жа час падкрэслілі, што сумняваюцца ў здольнасці беларускіх уладаў добрасумленна правесці падобнае мерапрыемства, «улічваючы цяперашнія геапалітычныя абставіны, у тым ліку падтрымку Беларуссю агрэсіі Расеі супраць Украіны, а таксама шматгадовую гібрыдную дзейнасць Беларусі на нашых межах, у тым ліку з выкарыстаннем мігрантаў з трэціх краін».

Незадоўга да гэтага міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў анансаваў правядзенне міжнароднай канферэнцыі аб супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі і паведаміў, што на яе будуць запрошаныя міністры краінаў Еўразвязу.

«Белсат» накіраваў запыты ў міністэрствы замежных справаў суседніх краінаў з пытаннем пра тое, ці прыедуць яны на такое мерапрыемства. Латвія і Літва адказалі на наш запыт. Рэдакцыя чакае таксама адказаў з МЗС Польшчы і Нямеччыны. Як толькі яны прйдуць на рэдакцыйную пошту, мы іх абавязкова апублікуем.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10