Меркаваннi

Правы чалавека, 7 лістапада і рэфармацыя

Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Правільныя хрысціянскія ідэі, накладваючыся на атэістычную свядомасць, ператвараюцца ў фікцыю

7 лістапада – добрая нагода для юрыста, каб ўспомніць, а з чаго мы ўвогуле ўзялі, што ў нас ёсць нейкія «правы чалавека»? Таму што так напісана ў законе? Але не ўсе законы працуюць менавіта так, як яны напісаныя. Любы юрыст ведае, што самы лепшы тэкст закона – гэта вялікае поле для інтэрпрэтацый. Ключавое значэнне для таго, як закон спаўняецца, мае воля яго карыстальніка. Таго, хто мае ўладу фізічна ўвасобіць яго ў жыццё. Ці значыць гэта, што «правы чалавека» рэальна існуюць толькі тады, калі ёсць людзі, гатовыя іх рэалізаваць?
Жанчына глядзіць на свой бюлетэнь падчас галасавання на прамежкавых выбарах у цэнтры грамадзянскіх правоў і правоў чалавека ў Атланце, штат Джорджыя, ЗША, 8 лістапада 2022 г. (Фота: BOB STRONG / Reuters / Forum)
Жанчына глядзіць на свой бюлетэнь падчас галасавання на прамежкавых выбарах у цэнтры грамадзянскіх правоў і правоў чалавека ў Атланце, штат Джорджыя, ЗША, 8 лістапада 2022 г. (Фота: BOB STRONG / Reuters / Forum)
Усе гэтыя законы пішуцца звычайнымі людзьмі. І, дарэчы, людзі, якія іх прымаюць, стамляюцца, спрачаюцца, памыляюцца і дапускаюць у тэксце магчымасці для падвойнага тлумачэння. Акрамя таго, 100 гадоў таму ў звычайнага чалавека былі адны правы, а сёння – іншыя. Ці значыць гэта, што правы чалавека – проста фікцыя, якую кожны грамадзянін разумее так, як яму выгадна і кожны чыноўнік выконвае так, як яму зручна? Сёння, здаецца, мы да гэтага ідзем. Але ці так было задумана?
Возьмем самыя вядомыя гістарычныя дакументы, з якіх вырасла канцэпцыя правоў чалавека. Аўтары дэкларацыі правоў чалавека ААН пры распрацоўцы абапіраліся на англійскі Біль аб правах і амерыканскую Дэкларацыю незалежнасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Святочны канцэрт у парку Горкага. Менск, Беларусь. 9 траўня 2021 года. (Фота: Белсат)
Як краіны абыходзяцца са спадчынаю камунізму навіны
Дэкларацыя незалежнасці ЗША, 1776 год: «Мы лічым за відавочныя ісціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі, што ім дадзены іх Творцам некаторыя неад’емныя правы, у ліку якіх жыццё, свабода і права на шчасце».
Ангельскі біль аб правах 1689 года: «4. Што спагнанне збораў на карысць і ў распараджэнне кароны, у сілу нібыта прэрагатывы, без згоды парламента або за больш доўгі час ці іншым парадкам, чым устаноўлена парламентам, незаконна. (…) 8. Што выбары часльцоў парламента павінны быць вольныя. (…) 10. Што свабода слова, спрэчак і актаў у парламенце не павінна быць прыціскацца або падвяргацца кантролю ў якім-небудзь судзе або месцы акрамя парламента. (…) 12. Што не дапускаецца патрабаванне празмерных закладаў, ні накладанне празмерных штрафаў або жорсткіх і незвычайных пакаранняў».
І затым складаны мудрагелісты тэкст, які дае канкрэтны мэсэдж пра тое, што мы ўсе, зразумела, прызнаем, што кароль наш богаабраны. І мы ўсе, духоўныя і свецкія лорды, яму безумоўна падпарадкоўваемся. І выключна для таго, каб пазбавіць такіх каштоўных і найвышэйшых асобаў ад небяспекі звяржэння, кароль будзе прымаць усе даступныя яму захады дзеля ўвасаблення таго, што напісана ў гэтым дакуменце.
Яшчэ далей у мінулае: 12 артыкулаў – маніфест Рэфармацыі. 1525 год, Мемінген, сучасная Нямеччына. Складзены мясцовым святаром Шапелерам, які развіў ідэі Лютэра і Цвінглі аб праве на самастойнае асэнсаванне Евангелля. Першым жа пунктам ідзе права на выбары святара для абшчыны. Сур’ёзны запыт для таго часу, у многіх краінах на ўсход ад Беластоку нават праз 500 гадоў Цэрквы такое заяўляць не адважваюцца: «Нам надалей павінны належаць права і ўлада, каб уся абшчына сама вызначала і выбірала пастара. Таксама абшчына павінна мець права зняць яго, калі ён вядзе сябе непрыстойным чынам».
Дэманстрацыя салідарнасці з пратэстным рухам у Іране. 22 кастрычніка 2022 года ў Берліне. (Фота: Jens Gyarmaty / Laif / Forum)
Дэманстрацыя салідарнасці з пратэстным рухам у Іране. 22 кастрычніка 2022 года ў Берліне. (Фота: Jens Gyarmaty / Laif / Forum)
Затым пра тое, што дзесяціну-то мы плаціць гатовыя, нават і больш, але хочам удзельнічаць у прыняцці рашэнняў – на што яе выдаткоўваць. Зноў гэта нечуванае вальнадумства! Нават па цяперашніх часах.
Затым пішуць аб роўнасці ўсіх людзей незалежна ад іх знатнасці у рамках хрысціянства. Пра тое, што нельга да людзей ставіцца, як да платонаўскай «гаваркой прылады»: «Па-трэцяе, да гэтага часу вялося, што нас лічылі не людзьмі, а чужой уласнасцю; гэта жалю варта, бо Хрыстос праліў сваю каштоўную кроў і выратаваў і адкупіў нас усіх, і пастуха нароўні з самым знатным, без усялякага выключэння».
Артыкул дзявяты: «Мы празмерна абцяжараны вялікімі штрафамі, бо пастаянна ўводзяць новыя пастановы і караюць нас, не зважаючы на справу, а згодна варожасці або дагодлівасці. Нашае меркаванне такое: караць нас паводле старых пісаных законащ адпаведна абставінам справы, а не адвольна». Ды гэта ж папросту адкрытае патрабаванне спыніць рэпрэсіўную законатворчасць!


,,

Складваецца адчуванне, што нашы сучасныя беларускія праблемы не новыя для гэтага свету.


Што мы бачым, калі абагульніць усе гэтыя тэксты апошніх пяці стагоддзяў?
Правы чалавека паўсталі як працяг хрысціянскай ідэі аб тым, што ў кожным чалавеку ёсць Божая іскра. Тое, што адрознівае нас ад жывёлы, гэта не высокія кагнітыўная і апрацоўчая здольнасць мозгу, не здольнасць выкарыстоўваць прылады (якія выкарыстоўваюць і папугаі), не здольнасць абменьвацца інфармацыяй, а дух і вобраз. Гэтая думка была развіта прыкладна 500 гадоў таму пратэстанцкімі рэфарматарамі.
Зразумела, калі б хрысціянства магло гарантавана вырабляць з людзей анёлаў, мы б пра гэта ўжо ведалі. Але наша чалавечая прырода такая, што на кожную ўмоўную «маці Тэрэзу» знойдзецца 10 «кардыналаў Рышэлье». Правы чалавека патрэбныя для таго, каб абараніць ад самавольства апошніх любога і кожнага.
Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
Марш супраць тэрору ў Менску. 1 лістапада 2020 года. (Фота: Белсат)
А цяпер мы бачым, што людзям з эвалюцыйным светапоглядам у прынцыпе цяжка абгрунтаваць неабходнасць гэтых правоў, іх важнасць, калі не разумець і адкідваць іхную крыніцу. Што ім прывесці ў якасці аргументу? Тое, што мы аднаго біялагічнага віду? Ну так і што, «выжывае наймацнейшы», і ў тым, што адно млекакормячае зжарэ іншае, няма нічога незвычайнага для прыроды.
Бо, калі людзі, адказныя за ўвасабленне правоў чалавека, вераць толькі ў тое, што чалавек – усяго толькі больш развітае млекакормячае, яны так і будуць да яго ставіцца. Калі людзі, якія лічаць, што ў іх ёсць нейкія правы толькі таму, што нейкі чалавек прыняў нейкі закон, а не таму, што яны дадзеныя звыш і кожнаму – яны менавіта так і будуць ставіцца адзін да аднаго.
З іншага боку, можна бачыць, што для некаторай актыўнай часткі грамадства «правы чалавека» ператвараюцца ў нейкі фетыш і сцяг, зручна загарнуўшыся ў які, можна лупіць па галовах нязгодных з адзіна слушным меркаваннем партыі.
Такім чынам, правільныя хрысціянскія ідэі, накладваючыся на атэістычную свядомасць, ператвараюцца ў фікцыю. Гэта, дарэчы, добра тлумачыць звыклае нам і extremely dehumanizing для заходняга чалавека стаўленне да людзей у нашых бальніцах і школах, турмах і воінскіх часцях, сельсаветах і падатковых інспекцыях.
Гэта таксама нядрэнна тлумачыць для мяне нашу тыповую дзелавую этыку «кіданне партнёра, пакуль ён не кінаў цябе», працоўную этыку «за такую зарплату трэба яшчэ і трошкі шкодзіць», напаўняльнасць дзіцячых дамоў пры жывых бацьках, колькасць шлюбаразводных працэсаў і гранічна ўтылітарнае стаўленне да аліментаў у абодвух бакоў.
І такая наша сітуацыя з стаўленнем да чалавека і яго правоў – у тым ліку, культурная спадчына 7 лістапада.
Міхаіл Кірылюк / АА belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш

апошнія

Item 1 of 10