навіны

ISW: Украіна ўпершыню пачала актыўна вызначаць хаду вайны

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сістэма HIMARS. (Фота: army.mil)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сістэма HIMARS. (Фота: army.mil)
podpis źródła zdjęcia

«Украіна вымушае Расею пераразмяркоўваць сілы».

Украіна захоплівае стратэгічную ініцыятыву і вымушае Расею пераразмяркоўваць сілы і мяняць прыярытэты ў адказ на ўкраінскія контрнаступальныя аперацыі, мяркуюць эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сістэма HIMARS. (Фота: army.mil)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сістэма HIMARS. (Фота: army.mil)
Расейскія войскі ўсё часцей перакідаюць асабовы склад і тэхніку ў Херсонскую і Запарожскую вобласці на шкоду сваім намаганням у захопе Славянску і Сівэрску, ад якіх яны, здаецца, адмовіліся, мяркуюць аналітыкі. Расейскія сілы таксама пераразмяшчаюць ваенную тэхніку (у прыватнасці, артылерыю і авіяцыю) у Крым з іншых частак Украіны.
Раней расейскія сілы ўжо адводзілі або прыпынялі наступальныя аперацыі на Харкаў і паўднёвую вось, каб зрабіць прыярытэтным захоп Луганскай вобласці. Але тады яны рабілі гэта з уласнай ініцыятывы, праз змены прыярытэтаў камандавання.
Як паведамляюць эксперты ISW, цяпер расейскія сілы, здаецца, рэагуюць на пагрозу ўкраінскага контрнаступу ў Херсонскай вобласці, а не свядома выбіраюць мэты для канцэнтрацыі сваіх намаганняў. Нават пасля таго, як украінскія войскі спынілі спробы Расеі захапіць Кіеў напачатку вайны, расейскае войска магло свабодна выбіраць, на чым менавіта сканцэнтраваць свае аперацыі на ўсходзе.
Мапа ваенных дзеянняў ва Украіне на 4 жніўня. Чырвоным пазначаныя тэрыторыі, акупаваныя Расеяй, блакітным – контрнаступ украінскага войска. Крыніца: understandingwar.org
Мапа ваенных дзеянняў ва Украіне на 4 жніўня. Чырвоным пазначаныя тэрыторыі, акупаваныя Расеяй, блакітным – контрнаступ украінскага войска. Крыніца: understandingwar.org
Рыхтаванне Украіны да контрнаступу ў Херсоне і першыя аперацыі ў гэтым контрнаступе ў спалучэнні з рэзкім паслабленнем расейскіх сілаў, здаецца, упершыню дазваляюць Украіне пачаць актыўна вызначаць хаду вайны.
Цяпер перад расейскім вярхоўным камандаваннем, падобна, стаіць дылема, звязанаю са здольнасцю Украіны падтрымліваць контрнаступальныя аперацыі на некалькіх восях адначасова. Калі Украіна зможа моцна прасунуцца ў зоне Ізюму, працягваючы контрнаступ у Херсоне, то расейскім войскам давядзецца рабіць вельмі цяжкі выбар. Хутчэй за ўсё, ім давядзецца або пакінуць свае заходнія пазіцыі ў зоне Ізюму, або накіраваць больш вайскоўцаў і абсталявання, каб паспрабаваць утрымаць цяперашнюю лінію фронту. Аднак гэтым сілам давядзецца адысці з астатніх восяў, што ставіць пад пагрозу іншыя расейскія дасягненні, мяркуюць эксперты.
Алена Рувіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10