Эфект HIMARS. Як заходняя зброя змяняе вайну паміж Украінай і Расеяй
05.08.2022, 13:28
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі вайсковец трымае лёгкую супрацьтанкавую зброю NLAW. (Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Як Расея паступова страчвае сваю пераваг
Зброі, што Захад перадае Украіне, пакуль не стае для карэннага пералому ў вайне, але характар баявых дзеянняў яна ўжо змяніла. Belsat.eu тлумачыць, як Расея паступова страчвае сваю перавагу ў агнявой моцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы вядуць агонь па расейскіх пазіцыях з самаходнай гаўбіцы CAESAR. (Фота: Reuters / Forum)
Яшчэ да пачатку вайны, цягам студзеня – лютага, некаторыя краіны NATO пачалі пастаўляць Украіне пераносныя зенітна-ракетныя комплексы «Stinger», амерыканскія супрацьтанкавыя ракеты «Javelin» і брытанскія NLAW. Ад першага дня расейскага ўварвання яны паказалі сваю высокую эфектыўнасць на полі бою, сталі адным з сімвалаў гэтай вайны. Расейская бранятэхніка, што імкнулася прасунуцца ўглыб украінскай тэрыторыі без належнага агнявога падтрымання, ператваралася ў зручную мішэнь для лёгкай супрацьтанкавай зброі. Некаторыя эксперты мяркуюць, што наяўнасць «Javelin» і NLAW сталася адным з ключавых фактараў краху пуцінскага бліцкрыгу і вялікіх стратаў расейскай арміі на першым этапе вайны. Пры гэтым перадаваць Украіне цяжкое ўзбраенне заходнія палітыкі спачатку баяліся: яны меркавалі, што гэта можа ўцягнуць іншыя краіны ў вайну з Расеяй.
Няўдачы лютага – сакавіка прымусілі расейскае камандаванне адмовіцца ад спробаў учыніць глыбокія прарывы на розных кірунках без належнага рыхтавання і назапашвання неабходных рэзерваў. Замест гэтага расейскае камандаванне пастанавіла сканцэнтраваць свае сілы на асобных кірунках, дзе змагло забяспечыць значную перавагу ў жывой сіле і цяжкой зброі (артылерыі і авіяцыі).
Паводле некаторых ацэнак, падчас баёў на Данбасе ў траўні Расея мела дзесяці- або нават дваццаціразовую перавагу ў артылерыі, колькасцю боепрыпасаў пераўзыходзіла ЗСУ ў 40 разоў, а таксама мела значную перавагу ў плане дальнабойнасці РСЗА. Як сцвярджала ўкраінскае кіраўніцтва, у асобныя дні расейцы на ўсходзе краіны маглі выпускаць да 45 тыс. снарадаў, а ЗСУ ў адказ выстрэльвалі 1–2 тыс. боепрыпасаў. Усё гэта прывяло да страшных стратаў ва ўкраінскай арміі, захопу расейскім войскам Севераданецку, Лісічанску і амаль усёй Луганскай вобласці.
Аднак паступова ЗСУ сталі атрымліваць ад Захаду дальнабойныя 155-мм гаўбіцы М777 і М109, французскія самаходныя сістэмы CAESAR, нямецкія PzH 2000, амерыканскія РСЗА HIMARS, M270 MLRS ды іншую артылерыю. Гэтыя пастаўкі дазволілі весці эфектыўную контрбатарэйную барацьбу і стабілізаваць сітуацыю на фронце.
Артылерыя заходняй вытворчасці істотна пашырыла магчымасці ЗСУ. Гаўбіцы М777 (толькі ЗША перадалі Украіне 108 штук) здольныя біць на адлегласць 30–40 км. Разам з імі Украіна атрымала высокадакладныя снарады з GPS-навядзеннем M982 «Excalibur» – хібнасць трапляння такіх снарадаў складае ўсяго 4 метры.
Французскія 155-мм самаходныя артылерыйскія сістэмы CAESAR (ЗСУ атрымалі 18 штук) маюць высокую мабільнасць за кошт колавай базы, а далёкасць страляння дасягае 42 км. Хуткастрэльнасць нямецкіх самаходных артылерыйскіх сістэмаў PzH 2000 (Украіне перадалі 7 адзінак) складае рэкордныя 10–12 стрэлаў за хвіліну. Далёкасць нават пры выкарыстанні звычайных снарадаў дасягае 30–36 км, а актыўна-рэактыўнымі боепрыпасамі сістэма наогул здольная біць на адлегласць 65 км.
Аднак найбольш паўплывалі на сітуацыю на фронце ракетныя сістэмы залпавага агню HIMARS і M270 MLRS – на сёння гэта самая дальнабойная і высокадакладная артылерыя на ўзбраенні Украіны. Паміж сабой дзве сістэмы адрозніваюцца тым, што РСЗА HIMARS больш лёгкая і мабільная, мае колавую базу, а MLRS – гусенічную. Але MLRS можа выпусціць адным залпам удвая больш, чым HIMARS – дванаццаць супраць шасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі вайсковец трымае лёгкую супрацьтанкавую зброю NLAW. (Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum)
Гэтыя амерыканскія РСЗА маюць шэраг важных перавагаў перад расейскімі РСЗА «Град», «Ураган» і «Смерч», распрацаванымі яшчэ пры СССР, а таксама іх сучаснымі версіямі «Тарнада-С» і «Тарнада-У» з лічбавымі кіраваннем.
Па-першае, на HIMARS выкарыстоўваюцца фугасна-асколкавыя ракеты GMLRS з сістэмай саманавядзення, якой старыя расейскія сістэмы не маюць. Таму дакладнасць проста непараўнальная: калі імавернасць адхілення ракетаў HIMARS складае некалькі метраў, дык расейскіх «Смерчаў» і «Ураганаў» – 150–200 метраў. У выніку Расея мусіць траціць больш снарадаў з меншай эфектыўнасцю – то бок біць «па плошчах» касетнымі боепрыпасамі, каб дасягнуць мішэняў за кошт масаванасці абстрэлаў. З улікам гэтага асноўнай іх цэллю робіцца лёгкая тэхніка і жывая сіла. А ракета HIMARS з 90-кілаграмовай боегалоўкай можа знішчаць на вялікай адлегласці нават добра ўмацаваныя цэлі. Прынцып гэтых сістэмаў: адна ракета – адна цэль.
Па-другое, самі HIMARS вельмі складана знішчыць. Праз высокую дакладнасць амерыканскім РСЗА трэба менш ракетаў, што дазволіла зрабіць HIMARS больш лёгкімі і браняванымі. Акрамя таго, HIMARS значна прасцей перазараджаць: кантэйнер з шасці ракетаў можна замяніць усяго за хвіліну. Адпаведна, амерыканскім РСЗА не трэба доўга заставацца на адным месцы з рызыкай трапіць пад агонь праціўніка. Тым жа «Смерчам» для таго, каб перазарадзіцца і змяніць пазіцыю, можа спатрэбіцца гадзіна.
Па сутнасці, HIMARS магчыма знішчыць або наўпроставым трапляннем, або ў выніку блізкага выбуху буйнога боепрыпасу. Але з улікам мабільнасці гэтай ракетнай сістэмы і захавання поўнай сакрэтнасці яе выкарыстання забяспечыць такую дакладнасць надзвычай цяжка. Расейскі бок ужо некалькі разоў заяўляў пра знішчэнне ўкраінскіх HIMARS, але ніводнага пацверджання гэтаму няма – хутчэй за ўсё, гэта проста фэйкі.
Максімальная далёкасць HIMARS – 300 км, але адпаведныя ракеты ATACMS ЗША з палітычных меркаванняў украінцам пакуль не перадалі, абмежаваліся стандартнымі боепрыпасамі, што б’юць на 80 км. Праўда, гэта ўсё роўна значна больш, чым можа сябе дазволіць «Град», «Ураган» і «Смерч». Расейцы сцвярджаюць, што «Тарнада-С» можа біць карэктаванымі ракетамі аж на 120 км, але такіх боепрыпасаў у РФ мала і іх дакладнасць усё роўна ніжэйшая за амерыканскія.
Усімі гэтымі перавагамі ЗСУ ўдала карыстаюцца. Цяпер Украіна мае магчымасць наносіць высокадакладныя ўдары па тылах расейскай арміі, знішчаць склады боепрыпасаў і вайсковыя базы, уносіць хаос у лагістыку.
,,
«Калі прыехалі ўсім вядомыя HIMARS, то, вы ведаеце, калі мы сапраўды вельмі дакладна трапляем у іх склады і камандныя цэнтры – гэта пачынае змяняць карціну бою вельмі істотна», – заявіў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў у сярэдзіне ліпеня.
Журналісты «ВВС News» падлічылі, што толькі з канца чэрвеня да пачатку ліпеня цягам двух тыдняў украінцы нанеслі 14 дакладных удараў па складах боепрыпасаў і вайсковых базах расейскай арміі на акупаваных тэрыторыях. Удары наносяцца ў глыбокім тыле, некаторыя з іх на адлегласці да 75 км ад лініі фронту. Усяго, паводле Мінабароны Украіны, з дапамогай высокадакладных РСЗА было знішчана больш за 30 такіх цэляў. Паводле інфармацыі расейскіх медыяў, у выніку абстрэлу HIMARS у ліпені загінуў камандзір 20-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі Аляксей Гарабец і афіцэры ягонага штабу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Запуск ракеты з рэактыўнай сістэмы залпавага агню M270A1 падчас вучэнняў у Форт-Рыплі, Мінесота. 19 ліпеня 2022 года. (Фота: Elizabeth Hackbarth / Us Mari / Zuma Press / Forum)
З выкарыстаннем HIMARS украінцы таксама знішчаюць пераправы праз Днепр у раёне акупаванага Херсону, што стварае крытычную пагрозу для забеспячэння расейскай групоўкі. Хутчэй за ўсё, менавіта гэтымі сістэмамі ў канцы ліпеня са строю быў выведзены Антонаўскі мост. Праўда, ёсць іншая версія, паводле якой удар наносіўся высокадакладнымі снарадамі «Excalibur» з гаўбіцаў М777.
У тым ліку дзякуючы HIMARS украінцы змаглі дасягнуць адной з найважнейшых сваіх перамогаў за час вайны – вызваліць востраў Змяіны. Змяіны апынуўся ў межах дасягальнасці ракетаў амерыканскіх РСЗА і іншых відаў дальнабойнай заходняй артылерыі. То бок ЗСУ атрымалі магчымасць спакойна расстрэльваць расейскіх войскі на гэтай невялікай тэрыторыі (0,2 км²), а тым фактычна не было чым на гэта адказаць. У выніку расейцы мусілі пакінуць востраў 30 чэрвеня.
Такі чынам, велізарная колькасная перавага Расеі ў артылерыі і боепрыпасах была ў значнай ступені нівеляваная.
ЗСУ атрымалі шанц перахапіць ініцыятыву. Як піша «The Washington Post», эфектыўным выкарыстаннем гэтых новых РСЗА ўкраінцы прымусілі расейцаў перамясціць склады боепрыпасаў далей ад лініі фронту, такім чынам падоўжыліся шляхі забеспячэння і ўскладнілася лагістыка дастаўкі артылерыйскіх снарадаў франтавым падраздзяленням. Паводле Мінабароны Украіны, удары па расейскіх складах і камандных пунктах прывялі да змяншэння інтэнсіўнасці абстрэлаў украінскіх пазіцыяў, бо армія РФ цяпер мусіць ашчаджаць снарады і проста не мае магчымасці весці абстрэлы бесперапынна. Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) лічаць, што ўдары HIMARS, імаверна, дэмаралізуюць расейскіх вайскоўцаў.
Разам з тым пакуль не выпадае казаць, што HIMARS ды іншая сучасная заходняя зброя забяспечылі ЗСУ вызначальную перавагу. У поўнай ступені ацаніць «эфект HIMARS» на хаду вайны можна будзе толькі тады, калі на фронце адновяцца маштабныя баявыя дзеянні – новы наступ расейскай арміі або вялікі контрнаступ Украіны. Пакуль жа, пасля захопу расейскай арміяй Лісічанску 3 ліпеня, ніводзін з бакоў буйных аперацыяў не праводзіць (у Расеі спыненне свайго наступу на Данбасе называюць «аператыўнай паўзай»). Адпаведна, канчатковых высноваў рабіць рана. Тым больш што колькасная перавага Расеі ў цяжкой зброі і боепрыпасах нікуды не знікла. Стварэнне новых, больш бяспечных для РФ лагістычных ланцужкоў хоць і паўстае надзвычай складанай задачай, але тэарэтычна яе яшчэ магчыма развязаць.
Да таго ж, HIMARS ды іншай цяжкой зброі для карэннага пералому ў вайне ЗСУ дагэтуль не маюць у дастатковай колькасці. Аляксей Рэзнікаў нядаўна заявіў, што для эфектыўнага контрнаступу і пералому ў вайне Украіне неабходна не менш за 100 ракетных сістэмаў HIMARS або іх аналагаў. Вайсковыя аналітыкі ацэньваюць патрэбы ЗСУ больш сціпла. Незалежны эксперт, былы афіцэр італьянскай арміі Томас Тэйнэр лічыць, што ўкраінцам хопіць 48 сістэмаў HIMARS і MLRS, украінскі эксперт Алег Жданаў кажа пра 54 сістэмы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Артылерыйская ракетная сістэма HIMARS на палігоне ў Каліфорніі. 21 мая 2018 года. (Фота: William Chockey / Us Marines / Zuma Press / Forum)
Але пакуль ЗША далі Украіне толькі 16 HIMARS і яшчэ некалькі сістэмаў (дакладных лічбаў у адкрытых крыніцах няма) M270 MLRS ЗСУ атрымалі ад іншых саюзнікаў. Плюс Нямеччына нядаўна перадала ЗСУ тры РСЗА «Mars II» (нямецкі аналаг M270).
Захад абяцае даць больш РСЗА, аднак задаволіць патрэбы Украіны цалкам найбліжэйшым часам наўрад ці атрымаецца. Прынамсі, кіраўнік Камітэту ўзброеных сілаў Палаты прадстаўнікоў ЗША Адам Сміт нядаўна канстатаваў, што перадаць Украіне 50-60 высокадакладных ракетных сістэмаў залпавага агню будзе складана.
Акрамя таго, варта памятаць, што артылерыя – не адзіны складнік стратэгічнай ваеннай перамогі. Расея захоўвае велізарную перавагу ў авіяцыі. Украіна прасіла заходнія краіны паставіць баявыя самалёты і зенітна-ракетныя комплексы з першых дзён поўнамаштабнага расейскага ўварвання. Некаторыя ЗРК Украіна ўжо атрымала – у прыватнасці, комплексы С-300 савецкай вытворчасці, ЗРК малой далёкасці «Stormer HVM» і «Gepard». Але перадача сучасных сістэмаў вялікай далёкасці NASAMS пакуль толькі чакаецца. З самалётамі ўсё яшчэ складаней – там далей за абмеркаванне справа не зайшла.
ЗСУ таксама не стае бранятэхнікі. З 600 танкаў, абяцаных Захадам, Украіна атрымала толькі каля 300 – ідзецца пра савецкія Т-72 і іх мадэрнізаваныя версіі. Сучасных танкаў Украіне не пастаўлялі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.