Кіроўцам раяць абіраць альтэрнатыўныя маршруты
Менская міліцыя паведаміла пра ДТЗ на МКАД. Фуру развярнула на дарозе, у выніку прыпыніўся рух з боку вуліцы Громава ў кірунку праспекта Дзяржынскага.
Наступствы ДТЗ на МКАД. Менск, Беларусь. 15 студзеня 2023 года. (Фота: ДАІ Менгарвыканкаму / Telegram) Абставіны ДТЗ высвятляюцца. Агенцтва БелТА ўдакладняе, што пацярпелых няма.
На фота з месца здарэння бачна, што фура цалкам перагарадзіла дарогу. У грузавіка адарвала кабіну.
Кіроўцам раяць абіраць альтэрнатыўныя маршруты. Пакуль руху няма з боку вуліцы Громава ў кірунку праспекта Дзяржынскага. Сяргей Крот belsat.eu