Масіраваны абстрэл Украіны: мінімум 30 чалавек загінулі, пацярпела галоўная дзіцячая больніца
навіны

Масіраваны абстрэл Украіны: мінімум 30 чалавек загінулі, пацярпела галоўная дзіцячая больніца

Лекарка разам з супрацоўнікамі ДСНС і мясцовымі жыхарамі разбірае завалы на месцы ўдару па дзіцячай больніцы «Охматдет» у Кіеве, Украіна. 8 ліпеня 2024 года. (Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News)

podpis źródła zdjęcia

Не менш за 125 асобаў атрымалі раненні.

Расейскія войскі раніцай 8 ліпеня нанеслі камбінаваны ракетны ўдар па Украіне з выкарыстаннем ракет паветранага, марскога і наземнага базавання. Усяго, паводле папярэдніх звестак, расейскія войскі выпусцілі 38 ракет, з якіх СПА Украіны здолела перахапіць 30. У выніку атакі ў Кіеве былі пашкоджаныя будынак медцэнтру, тры трансфарматарныя станцыі і галоўная дзіцячая больніца краіны «Охматдет». Лік ахвяраў трагедыі вырас да 30 чалавек, разбор завалаў трывае. «Белсат» сабраў здымкі наступстваў расейскай атакі па ўкраінскай сталіцы.
Ратавальнікі і валанцёры прыбіраюць завалы і шукаюць пацярпелых пасля расейскай атакі на галоўную дзіцячую больніцу краіны «Охматдет» у Кіеве, Украіна. 8 ліпеня 2024 года. (Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News)

«Абломкі ракет упалі ў Дняпроўскім, Саломенскім раёнах. Ёсць выклік службаў у Галасееўскім раёне. Брыгады экстраных службаў накіроўваюцца на месцы», – напісаў у тэлеграме мэр гораду Віталь Клічко.
Дым падымаецца над украінскай сталіцай пасля расейскай (Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News)
Дым падымаецца над украінскай сталіцай пасля расейскай (Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News)
Па апошнім дадзеным ДСНС Украіны па стане на 15:30 у Кіеве загінулі 20 чалавек, яшчэ 61 пацярпеў. Агулам у выніку расейскага авіяўдару па Украіне загінуў 31 чалавек, яшчэ 125 атрымалі раненні.
Андрэй Шаўчэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10