Справу журналіста, які фатаграфаваў расейскую тэхніку, перадалі ў суд
24.06.2022, 13:24
Юрый Ганцарэвіч. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia
Яго абвінавачваюць у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».
Крымінальную справу баранавіцкага журналіста выдання «Intex-press» Юрыя Ганцарэвіча перадалі ў Берасцейскі абласны суд, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
23-гадовага журналіста абвінавачваюць у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».
Юрый Ганцарэвіч. Крыніца: spring96.org
Юрыя Ганцарэвіча затрымалі сёлета ў траўні праз фатаграфаванне расейскай вайсковай тэхнікі і дасыланне здымкаў у незалежныя медыі, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Дасюль Юрый заставаўся ў СІЗА № 6 у Баранавічах. Праваабаронцы прызналі маладзёна палітычным вязнем.
Дата суда і горад, у якім будзе праходзіць працэс, пакуль невядомыя.