навіны

На Магілёў і Віцебск абрынуліся моцныя ліўні, затапіла дарогі

Залева ў Магілёве 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
Залева ў Магілёве 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia

Залева пашкодзіла дрэвы і білборды.

Пасля некалькіх дзён анамальнай спякоты ў Магілёве і Віцебску прайшлі моцныя залевы, некаторыя вуліцы затапіла.
У Віцебску залева прайшлася раніцай, цяпер там суха, а вось на Магілёў дождж абрынуўся каля 12-й гадзіны.
Залева ў Магілёве 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
Залева ў Магілёве 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
Праз моцны дождж ў Магілёве спыніўся рух тралейбусаў і аўтобусаў.
Рух спынены ў раёне Задняпроўя, а таксама вуліц Першамайскай, Крупскай, 30 гадоў Перамогі і ў ваколіцах Тэхнапрыбору. Акрамя гэтага, спынены рух аўтобусаў і тралейбусаў ля чыгуначнага вакзалу і па вуліцы Крупскай, паведамляе БелТА.
Залева пашкодзіла дрэвы і білборды.
Залева ў Магілёве 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
Залева ў Магілёве 29 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
Відэа ранішняй залевы ў Віцебску:
Таксама ўчора ўвечары ў Віцебску прайшоў моцны град.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10