У Беларусі «экстрэмісцкімі» прызналі стыкеры ў Telegram
05.08.2022, 13:37
Скрыншот: Telegram
podpis źródła zdjęcia
Гэта першы такі выпадак.
Суд Цэнтральнага раёну Менску 25 ліпеня ўпершыню прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» стыкерпакі з Лукашэнкам, выбарамі ў Беларусі і пратэснымі матывамі.
Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся радком аб прызнанні стыкераў у Telegram з назвамі «Luka» і «Sasha 3%» «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Цяпер за адпраўку стыкераў з гэтых двух стыкерпакаў можна панесці адказнасць.
Скрыншот: Telegram
У мінулым месяцы стала вядома, што ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» яшчэ і гэштэг у Instagram #свободнаябеларусь. Пасля прызнання гэштэгу «экстрэмісцкім» людзі працягвалі выкладаць пасты з ім, нават не датычныя тэмы пратэстаў.