навіны

У Івацэвіцкім раёне сутыкнуліся цягнік і легкавік. Кіроўца машыны загінуў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

На станцыі «Косава-Палескае» сутыкнуліся электрацягнік «Stadler», што накіроўваўся з Берасця ў Менск, і легкавы аўтамабіль «Audi». Ад атрыманых траўмаў 27-гадовы кіроўца аўта загінуў.

Раніцай 5 жніўня на станцыі «Косава-Палескае» сутыкнуліся электрацягнік «Stadler», што накіроўваўся з Берасця ў Менск, і легкавы аўтамабіль «Audi». Ад атрыманых траўмаў 27-гадовы кіроўца аўта загінуў, паведамляе Следчы камітэт.
Belsat
Belsat
Паведамляецца, што кіроўца аўтамабіля выехаў на рэгуляваны чыгуначны пераезд пры забаронным сігнале святлафору. Сігналізацыя на пераездзе была спраўная.
Машыніст цягніка скарыстаў пільнае тармажэнне, але не змог унікнуць сутыкнення – аўтамабіль практычна цалкам апынуўся пад электрацягніком. Вядома, што з пасажыраў цягніка ніхто не пацярпеў, іх перасадзілі ў іншы цягнік.
Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram
Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram
Персанал чыгункі здзяйсняе захады ліквідацыі наступстваў аварыі, аднак рух чыгункі часова абмежаваны ў некалькіх напрамках:
«Цяпер абцяжараны рух цягнікоў на ўчастку Баранавічы – Берасце, у сувязі з чым са спазненнем будуць рухацца асобныя цягнікі: № 734, 736 Берасце – Менск, № 6302, 6304, 6303 Баранавічы – Берасце. Таксама магчымае змяненне тыпу рухомага саставу для цягнікоў № 752 Менск – Гомель і № 751 Гомель – Менск», – папярэдзілі ў БЧ.
Следчы камітэт распачаў праверку паводле факту аварыі.
Алена Рувіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10