навіны

ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення Ірыны Слаўнікавай

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Пра гэта ў інтэрв’ю «Белсату» паведаміў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі.

Злучаныя Штаты Амерыкі патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі Польскага тэлебачання (TVP) Ірыне Слаўнікавай, асуджанай у Беларусі на 5 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта ў інтэрв’ю «Белсату» паведаміў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі.
«Урад ЗША ў поўным складзе падтрымлівае дэмакратычных актывістаў і тых беларусаў, што змагаюцца за свабоду. Мы ганарымся імі, ганарымся іхнай барацьбой, мы прызнаем іх ахвяры і пакуты, якія перажываюць яны і іхныя семʼі. І я добра паінфармаваны, што журналістка Ірына Слаўнікава застаецца ў турме ў Беларусі.


,,

Яна пакутуе з-за сваёй прафесіі, з-за працы ў медыях, свабодных медыях. Мы салідарныя з ёй і заклікаем вызваліць яе неадкладна», – заявіў Марк Бжэзіньскі.


Чытайце таксама:
Belsat

Улады Польшчы лічаць, што справа Ірыны Слаўнікавай патрабуе ўмяшання ЕЗ

Поўную версію інтэрв’ю з амерыканскім амбасадарам у Польшчы Белсат апублікуе 9 жніўня, ў другую гадавіну выбараў 2020 году.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10