навіны

У Бярозе звальняюць настаўніка, які адмовіўся весці педагогаў на праўладны мітынг у 2020 годзе

Мікалай Жуковіч з дзецьмі. (Фота: ПЦ “Вясна” / Telegram)
Мікалай Жуковіч з дзецьмі. (Фота: ПЦ “Вясна” / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Чарговае палітычнае звальненне

У Бярозе, што на Берасцейшчыне, не працягваюць кантракт настаўніку вышэйшай катэгорыі, навукоўцу, «выдатніку адукацыі», вялікаму аматару беларускай мовы і літаратуры, выкладчыку-метадысту, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў пры Берасцейскім дзяржаўным універсітэце імя А. Пушкіна Жуковічу Мікалаю Васільевічу, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Мікалай Жуковіч з дзецьмі. (Фота: ПЦ “Вясна” / Telegram)
Мікалай Жуковіч з дзецьмі. (Фота: ПЦ “Вясна” / Telegram)
Мікалай Жуковіч да 2020 году працаваў дырэктарам школы № 1 горада Бярозы. Настаўнік 26 гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасцю, быў аўтарам метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.
Падчас прэзідэнцкіх 2020 году Мікалай Жуковіч адмовіўся ад удзелу ў фальсіфікацыі выбараў. А 16 жніўня адмовіўся весці групу настаўнікаў у Менск на праўладны мітынг. У адказ мясцовыя ўлады знялі яго з пасады дырэктара. Цяпер стала вядома, што ў аддзеле адукацыі Бярозаўскага райвыканкаму прынялі рашэнне не працягваць кантракт з дасведчаным педагогам.
Алена Аляксандрава belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10