У судзе Заводскага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Максіма Урбановіча, брата Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне пад пазыўным Ваўкалак. Максіма абвінавачваюць паводле так званага народнага артыкулу 342, часткі 2 (арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).