навіны

У Беларусі абмежаваны доступ да платформы «Patreon»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Праз хатні інтэрнэт «Белтелекаму» зайсці на платформу пакуль што можна.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства інфармацыі, у Беларусі часткова заблакаваны сайт краўдфандынгавай платформы «Patreon».
Інфармацыя пра блакаванне платформы з’явілася ўчора ўвечары. Пры спробе зайсці на сайт праз мабільны інтэрнэт узнікае паведамленне: «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе пастановы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь». Пра такія праблемы, у прыватнасці, паведамляюць кліенты МТС і «life:)».
Пры гэтым праз хатні інтэрнэт «Белтелекаму» зайсці на платформу пакуль што можна.
«Patreon» дапамагае аўтарам атрымліваць данаты ад чытачоў, якія кожны месяц аплачваюць падпіску. На гэтай платформе таксама збіраліся грошы для незалежных беларускіх ініцыятываў і медыяў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10