Спіс «несяброў» урад Лукашэнкі склаў сам. Спрабуем скласці спіс сяброў.
Вугоршчына – дзіўная краіна. Фармальна яна ў афіцыйным спісе «недружалюбных» рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але паводзіць сябе як сябра. У ангельскай мове для такога нават прыдумалі слова «frienemy» – гэта як «сябвораг». Хто яшчэ Лукашэнку сябра? «Белсат» прыдумаў крытэры, па якіх можна гэта праверыць.
Хто Лукашэнку сябра, а хто не
Ніжэй тлумачым, на якой падставе залічылі дзяржавы ў «сябры» і «не сябры» рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Хто не сябра жыхарам Драздоў, высветліць няцяжка: пра гэта ёсць пастанова Савету міністраў са спісам «замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асобаў». У гэтым спісе дзяржавы Еўразвязу, Злучанае Каралеўства, Злучаныя Штаты і яшчэ дзесяць краінаў.
Вугоршчына, хоць і ўваходзіць у «варожы» Еўразвяз, нібыта сябруе з Лукашэнкам: ужо другі раз за год Менск наведаў міністр замежных справаў, якога Лукашэнка назваў «нашым добрым сябрам». Ды й у тым «варожым» Еўразвязе Вугоршчыну ніхто не трымае.
Адметна, што ў гэтым спісе няма Украіны, хоць рэжым Лукашэнкі выступае суагрэсарам у расейскай вайне ва Украіне. Лукашэнка пры тым выпускае віншаванні і спачуванні «народу Украіны», хоць у віншаванні іншым «сяброўскім» дзяржавам згадвае кіраўнікоў дзяржавы. І ў кіраўніцтве Украіны стаўленне да Беларусі і Лукашэнкі неадназначнае: маўляў, добра, што Лукашэнка яшчэ не ўвёў ва Украіну свае войскі, санкцыі супраць асабіста яго можна не ўводзіць, але раз з Беларусі ляцелі расейскія ракеты, дык трэба пазбаўляцца ад вывучэння беларускай мовы, прыбіраць помнік беларусам, якія загінулі за Украіну, і чыніць перашкоды беларусам, якія хочуць Украіне дапамагаць… Ды раз Палата прадстаўнікоў нядаўна пабачыла «недружалюбныя дзеянні Украіны», смела залічваем Украіну ў «недружалюбныя».
Дзіўная сітуацыя і з Сербіяй. Да канца 2019 года здавалася, што ўлады Сербіі сябруюць з Лукашэнкам – таго нават слухалі ў сербскім парламенце і казалі, што ён ледзь не плакаў, калі прэзідэнт Сербіі не прыйшоў на адкрыццё Еўрапейскіх гульняў у Менску… А потым Сербія ўзяла і далучылася да санкцыяў Еўразвязу. Лукашэнка сказаў падзяляць просты народ Сербіі, які яму сябра, і палітыку Сербіі, якую ён апісаў фразай «на трох крэслах усядзець».
Цяжка вызначыць адносіны і з іншымі краінамі. Здавалася б, Лукашэнка і не супраць сябраваць з Грузіяй, ды апошні візіт Лукашэнкі ў Грузію быў не ў Тбілісі ці Батумі, а ў непрызнаную Абхазію. І з Малдовай складана: з мінулым прэзідэнтам Лукашэнка катаўся на трактары, а дзейная прэзідэнтка Малдовы прымае ў госці выбраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую…
Дакладна, што галоўны сябра рэжыму Лукашэнкі – рэжым Уладзіміра Пуціна. За бягучы год Лукашэнка сем разоў ездзіў да Пуціна, безліч разоў ладзіў сустрэчы з расейскімі чыноўнікамі і кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў (летась сустракаўся нават з расейскім філосафам-фашыстам) і безліч разоў называў Расею «старэйшым братам». Некаторыя аналітыкі кажуць, што лукашэнкаўскі рэжым трымаецца перш за ўсё дзякуючы апоры на Маскву.
А астатнія? Лукашэнка-та гатовы назваць сябрам нават таго, каго лічаць людажэрам у простым сэнсе слова. Ды вунь з Кітаем у яго нібыта «ўсепагоднае партнёрства», а на важны форум у Пекін не запрашаюць.
Добрым крытэрам маглі б быць аб’ёмы вонкавага гандлю: з кім больш гандлюем ва ўмовах санкцыяў, з тымі і сябруем. Але ў Беларусі даўно не публікуюць дэталізаваную статыстыку вонкавага гандлю. Апошні раз з разбіўкай па краінах яе публікавалі за 2021 год (PDF). Тады ў лідарах паводле аб’ёмаў гандлю былі Азербайджан, Бразілія, ЗША, Індыя, Італія, Казахстан, Кітай, Латвія, Літва, Нідэрланды, Нямеччына, Польшча, Расея, Турэччына, Украіна, Францыя, Швейцарыя і Швецыя. Больш за палову гэтых краінаў цяпер увялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, а з Украінай гандаль амаль спыніўся праз вайну. Цяпер хіба вядома, што каля 70 % вонкавага гандлю Беларусі ідзе з дзяржавамі Шанхайскай арганізацыі супрацы.
Глядзім, з прадстаўнікамі якіх дзяржаваў Лукашэнка асабіста сустракаўся пасля выбараў 2020 года: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Азербайджан, Бразілія, В’етнам, Венесуэла, Вугоршчына, Зімбабвэ, Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Расея, Таджыкістан, Турэччына, Узбекістан, Экватарыяльная Гвінея. Яшчэ была сустрэча з прадстаўніком Ватыкану, але тое быў Апостальскі нунцый у Брытаніі, толькі былы нунцый у Беларусі.
А вось куды пасля выбараў-2020 ездзіў Лукашэнка: ААЭ, Азербайджан, Зімбабвэ, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расея, Таджыкістан. Спіс нядоўгі, а гэта ж яшчэ не выдалі ордар на арышт, як на Пуціна.
Пры прызначэнні амбасадараў прынята даваць кіраўніку дзяржавы даверчыя лісты, што лічыцца прыкметай прызнання легітымнасці кіраўніка дзяржавы. Пасля выбараў-2020 даверчыя лісты Лукашэнку давалі прадстаўнікі аж 63 дзяржаваў. Можна лічыць, што Лукашэнку несумнеўна прызнаюць ААЭ, Азербайджан, Ангола, Аргентына, Арменія, Бангладэш, Бэнін, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, В’етнам, Ватыкан, Венесуэла, Вугоршчына, Гана, Дамініканская Рэспубліка, Егіпет, Зімбабвэ, Ізраіль, Інданезія, Індыя, Ірак, Іран, Іярданія, Казахстан, Калумбія, Камбоджа, Кітай, Куба, Лаос, Ліван, Малайзія, Мальтыйскі ордэн (гэта не тое самае, што Мальта, а ці дзяржава гэта, спрэчнае пытанне), Манголія, Марока, Маўрытанія, Мексіка, Намібія, Нігерыя, Нікарагуа, Пакістан, Палестына (часткова прызнаная дзяржава), Панама, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Паўночная Карэя, Расея, Руанда, Саудаўская Аравія, Сірыя, Судан, Сьера-Леонэ, Таджыкістан, Тайланд, Туніс, Турэччына, Уганда, Філіпіны, Чад, Швейцарыя, Шры-Ланка, Эквадор, Экватарыяльная Гвінея, Японія.
І пакуль рэжым Лукашэнкі скарачае дыпламатычную прысутнасць, пасля выбараў-2020 новыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі з’явіліся ў Грузіі, Зімбабвэ, Індыі, Калумбіі і Кітаі (дакладней, Гон-Конгу).
Некаторыя краіны таксама не прызнаюць рэпрэсіяў у Беларусі, што можна лічыць прыязным да Лукашэнкі крокам. Супраць рэзалюцыяў не гэтую тэму Рады правоў чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацыяў з 2020 года галасавалі Арменія, Балівія, Венесуэла, Індыя, Казахстан, Кітай, Куба, Расея, Філіпіны, Эрытрэя.
Такім чынам, маем шэсць «дружалюбных дзеянняў»: вонкавы гандаль (меркаваны, бо надзейных звестак няма), новыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы, візіты Лукашэнкі, сустрэчы Лукашэнкі, даверчыя лісты Лукашэнку і галасаванні супраць рэзалюцыяў па рэпрэсіях.
Калі дзяржава рабіла з 2020 года тры такія дзеянні, заносім у «блізкія сябры», калі два – проста ў «сябры», калі хаця б адно – у «дакладна не ворагі».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (955 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.