ЗША працягнулі санкцыі адносна ўладаў Беларусі яшчэ на год


Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн 13 чэрвеня падпісаў дакумент аб працягу санкцыяў, уведзеных супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння яшчэ Джорджам Бушам – малодшым у 2006 годзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн на сустрэчы з выбарнікамі ва Ўолінгфардзе, штат Пенсільванія, ЗША. 8 красавіка 2024 года.
Фота: Allison Shelley / Joe Biden / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0

16 чэрвеня 2006 года, пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, гвалтоўнага разгону мірных пратэстаў і зняволення аднаго з кандыдатаў на прэзідэнцтва, Злучаныя Штаты ўвялі персанальныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, ягонага сына Віктара і яшчэ васьмёх беларускіх чыноўнікаў.

Яшчэ да таго, у кастрычніку 2004-га, Злучаныя Штаты прынялі Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, які забараніў розныя тыпы негуманітарнай фінансавай дапамогі Беларусі з боку ЗША, стратэгічны экспарт і дзяржаўныя інвестыцыі ў Беларусь, закрыў доступ у Штаты шэрагу лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш – малодшы ў акце выстаўляў рэжыму Лукашэнкі шэраг патрабаванняў: расследаваць знікненне апазіцыйных палітыкаў, вызваліць палітычных вязняў і зняць палітычна матываваныя абвінавачанні. У выпадку невыканання супраць афіцыйнага Менску мусілі быць уведзеныя санкцыі, што і зрабілі ў 2006-м.

Агляд
Як уводзілі санкцыі адносна Беларусі: за рэпрэсіі, самалёт і вайну, але не за палітвязняў
2024.03.13 16:54

З таго часу ЗША не скасоўвалі санкцыяў адносна Беларусі, толькі змякчалі ці прыпынялі, у 2021 годзе аднавілі праз падзеі падчас выбараў-2020 і захоп самалёта «Ryanair». Санкцыі трэба працягваць штогод, што цяпер і зрабіў Джо Байдэн.

«Дзеянні і палітыка некаторых чальцоў ураду Беларусі ды іншых асобаў, а таксама шкодная дзейнасць і даўнія злоўжыванні рэжыму Беларусі працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і вонкавай палітыцы Злучаных Штатаў», – гаворыцца ў дакуменце, падпісаным Байдэнам.

Незадоўга да гэтага, 8 чэрвеня, ЗША апублікавалі новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. А ў дзень падпісання працягу санкцыяў з візітам у ЗША была абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Hавiны
Ціханоўская: «У ЗША добра арыентуюцца ў беларускай сітуацыі, падтрымліваюць нашую барацьбу»
2024.06.14 09:57

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў