У пастарунак у адным халаце і суды за 2020 год. Рэпрэсіі 13 чэрвеня


За травень мінімум 145 чалавек судзілі па крымінальных палітычных справах, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». З іх 31 – жанчыны, 114 – мужчыны. Акрамя гэтага, за мінулы месяц асудзілі не менш за 6 сем’яў. Рэпрэсіі працягваюцца далей. Пра парушэнні правоў людзей у Беларусі расказваем у штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.

Зняволены
Здымак згенераваны нейрасеткай. Зняволены.
Выява: Dall-E / Bing.com

У Жлобіне за тыдзень прайшлі тры суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 13 чэрвеня судзяць былога рабочага БМЗ Яўгена Сізова, якога абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Судзіць яго прызначаная суддзя Наталля Качалова, якая вядомая палітычна матываванымі прысудамі супраць удзельнікаў акцый пратэстаў у 2020 годзе. Таксама судовыя працэсы за ўдзел у акцыях пратэсту ў Жлобіне ў 2020 годзе судзілі Іллю Грышкова і Іллю Патырына. Вынікі судоў пакуль невядомыя.

Жыхара Марʼінай Горкі затрымалі праз тое, што ён падтрымліваў Украіну і радаваўся іх перамогам у вайне. На відэа сілавікоў хлопец кажа, што пакідаў каментары ў падтрымку Украіну ў тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь».

А ў Гомельскім абласным судзе 13 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць жыхара абласнога цэнтру Руслана Кручыніна. Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава. Мужчыну абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: «распальванне іншай іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы», «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі», «абраза Лукашэнкі», «абраза прадстаўніка ўлады». Пра Руслана Кручыніна вядома, што ён мае вышэйшую адукацыю і працаваў на адным з прадпрыемстваў Гомля, паведамляе «Вясна».

На Віцебшчыне затрымалі мужчыну ў адным халаце і ў такім выглядзе прывезлі ў пастарунак. Паводле сілавікоў, ён удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і пісаў каментары, у тым ліку, у падтрымку Украіны.

Hавiны
У менскай лякарні хлопца затрымалі за «пікетаванне» ікраножнай цягліцай
2024.06.11 10:30

Беларуса пакаралі соднямі за «Пагоню» на вокладцы пашпарту. Згодна з пастановай суда Ленінскага раёну Менску ад 17 траўня, бацьку непаўналетняга дзіцяці асудзілі за пікетаванне вокладкай пашпарту з «Пагоняй», якую заўважылі супрацоўнікі суда Менскага раёну. Мужчына на судзе віну не прызнаў. За гэта яго арыштавалі на 13 сутак.

Магілёўца Дзмітрыя Пузікава пакаралі 6 месяцамі калоніі за сарваны дзяржаўны сцяг. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 21 студзеня ў стане алкагольнага ап’янення сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынку крамы і зламаў дрэўка. Яго апеляцыйную скаргу не задаволілі. Судзіла яго Вольга Зарычнюк.

Сайт, сацсеткі і лагатып праекту «povestka.оrg» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», піша «Вясна». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Менску 11 чэрвеня. Гэта сайт, які дапамагаў прызыўнікам знаходзіць магчымасці не ісці ў армію.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты «Андрiй Бiлецький», «Билини IV Імперії+», «Український Наступ | # УкрТг», ukrain1an ꑭ news», «÷ tирания ценностей тоталитарного нигилизма ÷», «i didnʼt ask for this»;
  • YouTube-канал «ХАДАНОВИЧ | CHADANOVIC»;
  • Facebook-старонка «Help for BELARUS»;
  • TikTok-старонкі «блёк Воля», «Symon», «BelarusianMapper⬜️🟥⬜️», «Belarus», «Арцём 🤍❤️🤍».
Hавiны
Грамадзянцы Літвы Элене Раманаўскіене прысудзілі 6 гадоў калоніі
2024.06.11 13:29

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў