У Драгічынскім раёне ў аварыі загінула сям'я


У Драгічынскім раёне сямʼя з чатырох чалавек загінула ў аварыі. Аўтамабіль, у якім яны былі, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў фуру 4 ліпеня.

Аўтамабіль, у якім загінула сям’я ў Драгічынскім раёне.
Скрыншот: «Белсат»

«Паводле папярэдніх звестак, удзень 4 ліпеня на аўтадарозе М-10 45-гадовы кіроўца “SsangYong” выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з фурай. У выніку ДТЗ кіроўца іншамаркі і тры яго пасажыры (мама, жонка і малалетняя дачка) загінулі на месцы», – паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Аўтамабіль, у якім загінула сям’я ў Драгічынскім раёне.
Скрыншот: «Белсат»

СК распачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асобаў.

Аўтамабіль, які трапіў у аварыю ў Драгічынскім раёне.
Скрыншот: «Белсат»

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў