«Журналісты задаюць нязручныя пытанні – гэта іх праца!» Канадскі прэм'ер раззлаваўся


Прэм’ер Канады не дазволіў сваім прыхільнікам перашкодзіць журналісту задаваць вострыя пытанні.

«Эй, цішэй! У гэтай краіне мы паважаем журналістаў! Яны задаюць нязручныя пытанні, гэта іх праца, окей?» – так адрэагаваў новы прэм’ер-міністр Канады Джастын Трудо, калі натоўп ягоных прыхільнікаў незадаволена адрэагаваў на пытанне журналіста.

Пытанне журналіст датычыла дарадцы Трудо, якога звольнілі праз скандал, звязаны з лабіяваннем інтарэсаў асобных бізнесоўцаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў