Замест фінансавання з бюджэту італьянскія партыі атрымаюць смс ад прыхільнікаў


У Італіі запускаюць новую сістэму фінансавання палітычных партыяў – беспасрэдна грамадзянамі з дапамогай тэлефонных званкоў і смс.

Такім чынам італьянцы змогуць перавесці на рахунак партыі, якую яны падтрымліваюць, ад 1 да 10 еўраў.

Сістэма запускаецца пасля доўгіх прыгатаванняў і кансультацыяў з рознымі інстытуцыямі, сярод якіх Галоўны інспектар па ахове асабовых дадзеных. Такі механізм дазволіць партыям атрымаць сродкі ўжо перад выбарамі ў мясцовае кіраванне, якія ў некаторых рэгіёнах пройдуць ужо ў канцы вясны.

Смс можна будзе перавесці 1 ці 2 еўра, патэлефанаваўшы з хатняга тэлефону – ад 2 да 10 еўраў.

Італьянскія медыі падкрэсліваюць, што новая сістэма дазволіць палітычным партыям вырашыць праблемы з фінансаваннем, што ўзніклі пасля пачатку дзеяння закона аб паступовым прыпыненні пераводу грошай з бюджэту. Бюджэтнае фінансаванне мае быць цалкам прыпыненае ў будучым годзе.

НМ, belsat.eu, паводле Pap.pl

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары