Залатыя рогі на галаве ды прычоска з арнаментам. У Менску спаборнічаюць цырульнікі

photo

Ужо ў 8-ы раз беларускія і замежныя візажысты, цырульнікі, майстры пазногцевага сэрвісу і дэкаратыўнай касметыкі збіраюцца пад дахам сталічнага Футбольнага манежу, каб высветліць, хто з’яўляецца найлепшым на Чэмпіянаце Беларусі «Стыль і прыгажосць-2015».

Проста паказаць сябе, пазнаёміцца ​​з новымі ідэямі ды тэхналогіямі іх увасаблення майстры могуць на Міжнародным фестывалі прыгажосці «Ружа вятроў HAIR-2015».

Штогод асаблівую ўвагу публікі і медыяў выклікае на чэмпіянаце намінацыя «фантазійная прычоска» і «фантазійны макіяж», у рамках якой майстры павінны цягам абмежаванага часу стварыць часам неймаверныя вобразы, якія выходзяць далёка за рамкі агульнапрынятых стандартаў і патрабуюць не толькі высокага тэхнічнага майстэрства, але перадусім творчага падыходу.

На спаборніцтвах сярод самых разнастайных прычосак можна было пабачыць кветкавы бутон з валасоў, залатыя рогі ды спробу перадаць беларускі арнамент.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары