Загінулы ў Сірыі гарадзенец быў камандзірам роты выведкі


Перад Сірыяй ягонае падраздзяленне засвяцілася пад Дэбальцава на Данбасе.

Паведамленне аб пахаванні расейскага вайскоўца з Горадні, які нібыта загінуў у Сірыі, абляцела ў мінулую пятніцу амаль усе беларускія інфармацыйныя рэсурсы. «Белсату» ўдалося даведацца дзе ўсё служыў Уладзімір Бекіш і пры якіх абставінах ён загінуў.

Камандзір выведроты і «баявыя бураты»

Па-першае, Уладзімір Бекіш не быў пілотам, як гэта сцвярджалася на пачатку. Гарадзенец апынуўся падпалкоўнікам сухапутных войскаў РФ, ягоная спецыяльнасць – вайсковая выведка. На пачатку 2016-га, паводле інфармацыі з ягонага профілю ў сацыяльных сетках, Бекіш быў камандзірам выведроты 5-й Асобнай танкавай брыгады (АТБр), вайсковая частка 46108.[/vc_column_text][vc_single_image image=”220365″ img_size=”large”][vc_column_text]Падраздзяленне базавалася ў Буратыі. Там жа, у горадзе Улан-Удэ, Бекіш і пражываў. Дарэчы, менавіта 5-я АТБр, складзеная пераважна з «баявых буратаў» стала вядомай пасля баёў пад Дэбальцава ў лютым мінулага году.[/vc_column_text][vc_single_image image=”220345″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Памятаеце відэа і фота з абгарэлым ушчэнт расейцам у апёкавым цэнтры ў Данецку (жаўнера наведаў Іосіф Кабзон)? Гэты бурат быў байцом брыгады, у якой служыў Бекіш.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/oLy97l0ycm0″][vc_column_text]Тады, пад Дэбальцава, спецназ баевікоў ДНР замкнуў выхад з гораду для вялікай колькасці ўкраінскіх вайскоўцаў. Калі тыя пачалі прарывацца з атачэння – пачалася сапраўдная «мясарубка», у якой сярод іншых загінуў і намеснік камандуючага сіламі АТА. На ўтрыманне пазіцыяў на дапамогу баевікам Расея скіравала танкавы батальён 5-й АТБр, які на той момант ужо некалькі дзён як знаходзіўся на Данеччыне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”220381″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Ці быў там Бекіш? Дакладна невядома, але, улічваючы пасаду і вайсковую спецыяльнасць, – вельмі імаверна. Карціну дапаўняюць антыўкраінскія пасты ў ягоным профілі ў «Аднакласніках». Пад адным з фотаздымкаў – подпіс: «Калі лічыш, што трэба ісці на Кіеў, каб «вызваліць краіну ад злачыннай бандэраўскай улады» – стаў «лайк». Бекіш карцінку ўпадабаў, хоць да Кіева так і не дайшоў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”220377″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]

Смерць Бекіша – чарговы доказ расейскай прысутнасці ў Сірыі?

Што наконт Сірыі? У снежні 2015 году медыі ўжо паведамлялі пра знішчэнне там курдскімі вайскоўцамі беларуса Дзяніса Васільева, які меў аўстрыйскае грамадзянства і ваяваў на баку Ісламскай Дзяржавы. Калі меркаванне пра смерць Бекіша ў Сірыі пацвердзіцца, гэта будзе ўжо другі вядомы выпадак гібелі беларуса на гэтай вайне.

«Калі падпалкоўнік Бекіш загінуў менавіта ў Сірыі – гэта стае 100 %-ым доказам удзелу сухапутнага кантынгенту РФ у вайне на баку Асада», – тлумачыць прадстаўнік ініцыятывы «InformNapalm» Дзяніс Івашын.

За ўвесь гэты час Расея прызнала выкарыстанне ў Сірыі выключна авіяцыі, якая здзяйсняла ўдары па праціўніках Асада ды па мірным насельніцтве. Удзел сваіх сухапутных частак Расея ўвесь час зняпраўджвала.[/vc_column_text][vc_single_image image=”220385″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Паводле Івашына, ад пачатку расейскай інтэрвенцыі ў Сірыю ў верасні 2015-га праз маніторынг ды аналіз толькі адкрытых крыніцаў было выяўлена 16 сухапутных падраздзяленняў з розных акругаў РФ. Прыблізна ў красавіку 2016-га туды ж былі перакінутыя і вайскоўцы 7-й Асобнай танкавай брыгады Цэнтральнай вайсковай акругі з гораду Чэбаркуль, якія дагэтуль прымалі актыўны ўдзел у вайне на Данбасе. Нагадаем таксама, што яшчэ ў сакавіку Мінабароны РФ заяўляла пра вывядзенне вывад сваіх вайскоўцаў з Сірыі.

«Цалкам магчыма, што для ўзмацнення вайсковых злучэнняў, якія ваююць на баку Асада, былі прыцягнутыя і вайскоўцы 5-й АТБр разам з выведротаю падпалкоўніка Бекіша. Улічваючы, што гэтая брыгада, як і 7-я АТБр, мае значны баявы досвед з украінскай кампаніі – у прыватнасці у баях пад Дэбальцава, – гэтая версія набывае значнае падмацаванне», – кажа Івашын.

Канец месячнай камандзіроўкі

Дзе і пры якіх абставінах мог загінуць Бекіш у Сірыі? На могілках у Аўльсе, дзе быў пахаваны падпалкоўнік, нам сустрэўся рабочы, які нібыта прысутнічаў на пахаванні ды паслухаў размовы прысутных. З яго словаў вайсковец стаў ахвярай партызанаў, якія напалі на ягоны КПП. Праверыць такую інфармацыю, само сабой, цяжка.[/vc_column_text][vc_single_image image=”220317″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Куды больш верагодна, што Бекіш мог быць забіты падчас нядаўняга няўдалага наступу войскаў Асада і ягоных саюзнікаў на напрамку Ітрыя–ар-Рака. Ісламскія сайты падаюць пры гэтым, што маюцца ахвяры менавіта сярод «рускіх кафіраў» («няверных»). У якасці доказу ісламісты прыводзяць здымкі спаленай расейскай тэхнікі ды фота з тэлефону аднаго з забітых. Згодна шыльдачцы на магіле, Бекіш загінуў 19 чэрвеня. Паводле сайту «КаўказЦэнтр», найбольш зацятыя баі пад ар-Ракай прайшлі 20-га.

Пра камандзіроўку Бекіша ў Сірыю, куды той паехаў тры тыдні таму, на сайце «Хартыі-97» у каментарах напісала нейкая спадарыня Людміла. Калі ўлічыць, што на свой профіль у «Аднакласніках» падпалкоўнік апошні раз заходзіў 19 траўня – роўна за месяц да гібелі, імаверна, перад самым выездам у краіну прызначэння, – усё сходзіцца.

Загадкавыя генералы

Некалькі словаў варта сказаць і пра ўзнагароды Бекіша. Пра некаторыя з іх мы можам меркаваць па фотаздымку з жалобнай працэсіі, якую вайскоўцы (спачатку расейскія, а пасля і беларусы) не далі зняць фотакарэспандэнтам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”220361″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Падпалкоўнік быў узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», медалём Суворава ды «За адвагу». Апошняя ўзнагарода – адназначна баявая. Медаль Расейскага міністэрства абароны «Удзельніку вайсковай аперацыі ў Сірыі» афіцэр, гледзячы па ўсім, так і не паспеў атрымаць: камандзіроўка нечакана абарвалася.[/vc_column_text][vc_single_image image=”220406″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]На пахаванні не было вайсковага аташэ РФ Максіма Казанцава, як не было і камбрыга 5-й АТБр ці камандуючага 36-й арміяй. Затое прысутнічалі два расейскія генерал-маёры. Прыехалі яны на машыне на дыпламатычных нумарах, але кім былі? Невядома. У любым выпадку, пра пэўны маштаб фігуры Бекіша сведчыць тое, што генерал-маёры ў РФ звычайна камандуюць дывізіямі (а гэта каля 15 000 асабістага складу).

У гісторыі з Бекішам пакуль больш пытанняў, чым адказаў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў