«Забівай мяне, давай!» – адважная касірка не спужалася пісталета (відэа)


[/vc_column_text][vc_column_text]Рабаўнік з кампліментамі для касіркі спрабаваў абрабаваць ламбард у Менску. Відэа са здарэннем апублікавала суполка «Чай з малінавым варэннем» у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Невядомы мужчына прасунуў праз акенца руку з пісталетам і спрабаваў прымусіць жанчыну аддаць яму грошы, тая ж пачала супраціўляцца.

«Вы што, здурнелі? Вы хочаце ад мяне атрымаць ці што?», – казала маладая жанчына.

Рабаўнік быў вымушаны прасіць: «Ну, давай, калі ласка!»

Калі ж ён назваў касірку прыгажуняй, тая адказала: «Вы таксама нармальны прыгожы чалавечак. Што вы творыце?»

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў