Юрась Беленькі: Жыве Беларусь і будзе жыць!

video

Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі выказаў удзячнасць моладзі, якая прыйшла на акцыю памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

«Нейкі Рубікон мы перайшлі. Ніякая імперыя, ніхто ўжо нас не адверне ад свайго шляху да незалежнай, прыгожай, нашай беларускай Беларусі», – падкрэсліў дзеяч.

Удзельнік акцыі «Дзяды-2016» Валеры Бычкоўскі ў сваю чаргу падкрэсліў: «У нас людзі ведаюць пра Пятра І, пра Івана Грознага, а пра тыя падзеі, якія былі ў гістарычнай перспектыве літаральна ўчора, у нас людзі не ведаюць. Чым больш будзе людзей (на акцыі – рэд.), тым большы будзе розгалас, нехта задумаецца: што гэта такое, чаму яны прыйшлі? Гэта інфармацыйная нагода. Па-другое, трэба шчыра, па-чалавечы аддаць памяць людзям, якія палеглі за Беларусь, за нашую будучыню».

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары