Нашая памяць. Найлепшыя фота з Дзядоў-2016


Мітынг доўжыўся каля паўгадзіны і завяршыўся выкананнем гімна «Магутны Божа». Традыцыйна ва ўрочышчы быў устаноўлены новы крыж – той, які прынеслі з сабой удзельнікі шэсця. Крыж устанавілі ў памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў у Столінскім раёне (Берасцейская вобласць).

Міліцыя суправаджала дэманстрантаў з самага пачатку акцыі, але і шэсце, і мітынг прайшлі без інцыдэнтаў.

Арганізатары разлічвалі, што ў гэтым годзе шэсце будзе больш шматлікім у параўнанні з леташнім, калі ў ім узялі ўдзел каля 400 чалавек. У заяўцы на цяперашнюю акцыю значыцца да 5 тысячаў патэнцыйных удзельнікаў.

Дзяды штогод адзначаюцца ў Беларусі 2 лістапада. Прадстаўнікі апазіцыі да дня памяці продкаў арганізуюць традыцыйнае шэсце і мітынг у Курапатах. Акцыю арганізавала Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.


Глядзіце ўсе фота з акцыі:

Дзяды-2016, фота БЕЛСАТ

МЛ, паводле БелаПАН

Фота Вячаслава Радзіміча, belsat.eu

Стужка навінаў