У Менску прайшло шэсце на Дзяды. Мітынг у Курапатах скончыўся ўсталяваннем крыжоў

video

15:35 Мітынг афіцыйна скончаны. Удзельнікі і арганізатары сыходзяць з Курапатаў. Затрыманняў не было.

12:20 У калоне ўжо каля 200 чалавек. Усё праходзіць спакойна. Удзельнікі адзначаюць, што шэсце суправаджаюць «цітушкі».

12:30 Калона ўдзельнікаў шэсця мінавала Нацыянальную бібліятэку. Удзельнічаюць каля 100 чалавек. Людзі ідуць з бел-чырвона-белымі сцягамі і знічамі. Вылучаецца расцяжка анархістаў.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ «Адраджэнне» 30 кастрычніка праводзіць жалобную акцыю, прымеркаваную да Дзядоў – дня памяці продкаў.

Акцыя дазволеная Менгарвыканкамам. Збор удзельнікаў пачаўся аб 11:00 на пляцоўцы каля гадзіннікавага заводу «Прамень». З 11:30 да 15:00 запланаванае шэсце да ўрочышча Курапаты, дзе да 17:00 пройдзе мітынг.

Маршрут шэсця

Арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, знічкі і расцяжкі.

Пасля мітынгу ў Курапатах усталююць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсця будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў.

Глядзіце таксама >>> Раманоўскі: Гулаг навучыў нас Стакгольмскаму сіндрому

Курапаты – самае вядомае месца масавага пахавання сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі.

НМ/ХМ/ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары