ЮНІСЭФ: У свеце працуюць 150 млн дзяцей, ва Усходняй Еўропе – кожнае дваццатае дзіця


У свеце адзначаюць Дзень супраць працы дзяцей.

З гэтае нагоды ЮНІСЭФ падае сумныя лічбы: 150 млн дзяцей ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў працуюць з прымусу. Найбольш гэтая з’ява распаўсюджаная ў краінах Чорнай Афрыкі, дзе працуе кожнае чацвёртае дзіця. У Паўднёвай Азіі – 12 % дзяцей, ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе – 5 %.

З 2000 года колькасць дзяцей, якія працуюць, у свеце ўпала на траціну, але чакаецца, што і ў 2020-м усцяж будуць працаваць 100 млн дзяцей.

ЮНІСЭФ звяртае ўвагу, што дзеці – таннымі і лёгкія ў справе кантралявання працаўнікі: яны не супраціўляюцца, не ўмеюць змагацца за свае правы. У шмат якіх месцах на свеце праца дзяцей прымаецца грамадствам. Працадаўцы з ахвотаю ўладкоўваюць дзяцей, выкарыстоўваючы іхныя магчымасці і плацячы нашмат ніжэйшыя заробкі, чымся дарослым.

НМ, belsat.eu, паводле Wyborcza.pl

Стужка навінаў