Як я працавала на «Lifenews»: інфармацыйная палітыка «без тармазоў» і маралі (Частка 2)


Журналістка Марыя Скарадзілка распавядае пра «кухню» тэлеканалу «Lifenews»: колькі «каштуе» эксперт? Хто такія «генералы» у «Lifenews»?

Інфармацыйная палітыка

1196272
Хто і за што адказвае ў «першым у пільных навінах» разабрацца складана, але папрацаваўшы там прынамсі дзень, свядомасць азараецца, і ты разумееш, што СМІ – якое непасрэдна працуе з інфарматарамі мае выразныя падраздзяленні. Карэспандэнты, якія чакаюць на лаўцы запасных свайго выхаду і прадзюсары, якія адказваюць кожны за свайго інфарматара звонку.

Напрыклад, галоўны прадзюсар па надзвычайных сітуацыях (да яго тэлефануюць лекары найбуйнейшых шпіталяў, з якімі ёсць асабістыя ганарарныя дамоўленасці, паліцыя, пажарныя, Следчы камітэт); прадзюсар па бойкам і смярцям з удзелам зорак расейскай эстрады (тут на сувязі «мэнэджэры дарагіх рэстаранаў, «Скліф», былыя піяршчыкі, недазоркі, тыя, што шукаюць славы і г.д.). Як толькі нешта здараецца, адпаведны прадзюсар умомант дае каманду карэспандэнту і яны ў літаральным сэнсе слова ляцяць з аператарам – на месца. Выпадкі, калі рэпарцёры «Lifenews» прыязджалі на пажар раней пажарных – ня выдумка.

0003-1

Прычым патрабаванні да карэспандэнтаў заўсёды адныя: як мага больш любой карцінкі з месца падзей і ўсё гэта хутчэй хуткага. Карэспандэнту часцяком не трэба гаварыць са спікерам, яму трэба залезці ў падпалены будынак, у форткі да відавочцаў, пад спадніцу прэс-сакратара МНС і скласці з усяго гэтага гісторыю, і не важна, ці адпавядае гэтая гісторыя праўдзе. Лайф – павінен быць першым, а значыць, цытаваным (чытай «прадаваным»).

Правяраць факты будуць іншыя СМІ, губляючы час. Для «Lifenews» важны факт падзеі. Усе карэспандэнты гэта ведаюць. Таму што драйв пранікнуць кудысьці, усталяваць жучок, павесіць камеру і пісаць чалавека, які нічога не разумее ў тэхніцы, са словамі « усё застанецца паміж намі, мы нічога не пішам, аператар вунь нават сышоў» з запаленай чырвонай кнопкай – звычайная справа. Бо ў «Lifenews» – выдатныя праўнікі.

Асобная каста рэдактараў, якія заўсёды, і я таксама, калі працавала там, дзеля неабходнага сінхрону кожны дзень разыгрываюць цэлы радыёспектакль. Як? Хочаш даведацца, пры якіх абставінах цыганы выкралі дзіця проста са шпіталя ў цэнтры Масквы? Тэлефануй у больніцу, толькі не забудзь прадставіцца глыбока пакутуючай бабуляй (цёткай, лепшай сяброўкай выкрадзенага дзіцяці, не важна, якую лухту ты скажаш у тэлефонную трубку) галоўнае – інфармацыя. Патрэбны слёзы злоснага крэдытнага даўжніка, які пагражае ў «Youtubе» тэрактам – тэлефануй як паліцыянт.
І тут ізноў памятай! «Lifenews» мае найлепшых праўнікаў. Ды і каго і калі нешта палохала?! Тым больш, калі ты – які прыехаў з Зас….ска амбіцыйны чалавек, які прыклейваецца да стабільнай працы і сярэдняму па рынку заробку. А калектыў «Lifenews» на 95 % – прыезджыя з рэгіёнаў, якія арандуюць старыя пакоі на ўскрайку Масквы, і якія мараць пра славу (што, дарэчы, нармальна).

Кажучы пра працоўныя моманты, у галаву трыкутніка ставім слова – ЗАМОВА. Усім вядома, што ў адзін цудоўны момант усёмагутнага заснавальніка «Lifenews», а тады яшчэ газеты «Жыццё» выклікалі на дыван.

Перамовы прайшлі паспяхова, пасля чаго адзін вялікі расейскі чыноўнік публічна заявіў, што для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі краіны, як піць неабходна стварэнне магутнага рэсурсу, гаворка ішла не аб адным афіцыйна дзяржаўным СМІ, а аб умацаванні цэлага навіннага кластара, здольнага весці якасную інфармацыйную вайну з любымі праціўнікамі. У гэты кластар – было вырашана негалосна ўключыць СМІ сямʼі Габрэлянава.

Трэба адзначыць, што клан Габрэлянавых служыць Пуціну сумленна, дорага і з поўнай аддачай, не хаваючы сваіх думак: «99% усіх людзей, вазьмі кожнага – галоўнага рэдактара РБК, якая пісала адкрытую ***** [лухту] пра дзяцей Пуціна, ***** выдумлялі, «Пуцін – Гітлер» і таму падобнае – яны ўсе супрацоўнічаюць з Крамлём. Не веру ніводнаму рэдактару, нават амерыканскаму, які кажа: «Я з Дзярждэпам не супрацоўнічаю». Значыць, ты дэбіл, ты нікому не патрэбны. Калі ты непатрэбны Дзярждэпу, ***** [навошта] ты камусьці тады патрэбны?»
Арам Габрэлянаў, кіраўнік холдынгу «News Media» – спасылка на цытату з аўдыязапісу.

Штодня Габрэлянаў сам асабіста вядзе перапіску з агентамі ўрада і выконвае інфармацыйную волю «начальства». Кожны навіншчык, які працуе ў рэдакцыі «Lifenews», ведае, каго можна запрашаць у эфір, а каму – бʼём у твар. Логіка звычайная: бо ў татальнай большасці нашых СМІ існуюць людзі, якія кажуць неабходнае, згодна з фарматнай палітыкай, а значыць, крыніцай фінансавання.

lifenews3

Тых, хто кажа не зусім тое, што патрэбна Лайфу, але ўяўляе асаблівую каштоўнасць для медыяплыні паводле распазнавальнасці – спрабавалі купіць. Каштарыс на ганарары такім людзям (палітолагам, акторам, рэжысёрам, грамадзянскім актывістам) складаецца кожныя 3 месяцы (відаць, курсы валют граюць сваю ролю). Хтосьці можа каштаваць усяго 5 тысяч за эфір і «начыткі» патрэбнай нам інфармацыі з нашага «сцэнарыя», а нехта 50. Уся справа ў просьбе, пра сумленне я не кажу, гэта старамодна. Так да нас прыходзілі людзі, якіх мы куплялі. Выступіўшы ў нас, яны ішлі ў іншыя СМІ і казалі супрацьлеглае.

Бедныя акторы блытаюцца ў сведчаннях? Не, ім проста бракуе грошай, а magic-імперыя навінаў – ім плаціць за меркаванне і не важна, ці шчырае яно. Давайце прызнаемся, мы ж усё роўна не ведаем, што ў каго ў галаве. Проста ёсць прынцып: нехта яго прытрымліваецца, а нехта – не – у сувязі з нейкімі абставінамі (што можа мыць уважлівым) ці характарам (што не).

Па сутнасці, холдынг Габрэлянава выконвае функцыю трупавозкі ў доўгім хорар-фільме: пошук кампрамату на крамлёўскіх нядобразычліўцаў, выкарыстоўваючы пры гэтым усе наяўныя ў Сусвеце сродкі (праслухоўванне, сачэнне, напісанне заказных матэрыялаў, правакацыйных фэйк-навінаў і г.д.). За ўсё за гэта Лайф ні разу не быў пакараны. Ім можна ўсё. Усе ўсё ведаюць. Што менавіта? Тое, што людзі ў пагонах, якія працуюць на навінную плыню «Lifenews»: мы ж іх міла называлі «генералы». Тэлефануючы гэтым людзям на асабістыя тэлефоны, у абыход афіцыйнай прэс-службы, ад якой іншыя СМІ днямі чакаюць дзяжурных адказаў, мы атрымлівалі ўсё, што нам было патрэбна. Але гэта тычылася толькі «аператыўкі», усё, што тычылася жывых людзей – гульня Шэкспіра і радыёспектакль.

Тэхналогія вытворчасці навін простая: зрабіць з абсалютна любой навіны – гісторыю з двума пацярпелымі. Яе можна раздзьмуць з простай рэплікі аднаго ўдзельніка падзеі, узятай з агульнага кантэксту і вынесенай у загаловак. Далей тэлефануем патэнцыйнаму апаненту або нават сябру «віноўніку падзеяў» і агучваем менавіта гэтую асобную цытату. Атрымліваем чаканае абурэнне. Усё, скандал гатовы. Далей – імправізуем. Ствараем дыскусію. Ну і вядома, памятаем, журналістыка – творчая прафесія. Выкруціцца можна заўсёды. Фразу «я вас проста няправільна зразумеў» – у выпадку патопу ніхто не адмяняў.

Newsroom

723

Атмасфера працоўнай прасторы холдынгу амаль кіношная. Вечна гудзіць ньюсрум, за якім зверху з-за празрыстых сцен назірае бігбос, з боку, шчыра кажучы, цягне на заходні стыль працы адкрытых офісаў. Новыя кампʼютары яблычнай кампаніі, сярэднія заробкі, якіх цалкам хапае на хлеб, смартфон і паездку ў Крым улетку.

Аднак касцяк усяго калектыву складаюць тыя, хто прыехаў, прыляцеў і нават прыпоўз з іншых рэгіёнаў. Тут без асабістага снабізму, я сама такая, але кажучы пра Лайф, немагчыма не ўспомніць тэксты з памылкамі і непісьменную гаворку.

Гэтым хлопцам усё роўна, чым яны зарабляюць свае грошы: на трупах, ванітах або ўласных нервах. Яны гатовыя працаваць па 16 гадзін з адным ледзь выпрашаным выходным раз у два тыдні і адчуваць сябе лайном. Таму што яны адчувае сябе лайном тут, у Маскве, а не ў сябе ў вёсцы. Зламаныя рукі, ногі або іншыя захворванні – працы не перашкода. Будзеш самай яркаю плямай у сучасным ньюсруме са сваім гіпсам і мыліцамі. Вядучымі ж былі героі жаночых часопісаў і былых навінаў Беларускага ТБ.

Складалася ўражанне, што нейкі адмысловы мёд падліваюць у моцныя напоі менскім дзеячам, каб яны прыязджалі працаваць на «Lifenews». Людзі па-за прафесіяй, якія амаль нічога не ведаюць пра спецыфіку працы з навінамі і астатнім кантэнтам, працавалі тварамі Лайфа. Радзімаю гэтых асобаў было БТ. І дарэмна Габрэлянаў спрабаваў ладзіць урокі славеснасці для павышэння пісьменнасці сваіх супрацоўнікаў. Ідэя не прыжылася. Усё тлен. Гэтыя людзі занятыя інфармацыйнай вайной паводле запаветаў сваіх босаў.

Марыя Скарадзілка/ГХ/ТП/ІЧ для belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары