Як п'яныя баевікі расстралялі машыну хуткай дапамогі


Відэа з афіцыйнага каналу youtube МУС Украіны.

Здарэнне адбылося 10 кастрычніка ля вёскі Шырокіна пад Марыупалем. П’яныя баевікі адкрылі агонь па машыне хуткай дапамогі. Кіроўца, урач і паранены, якога везлі ў лякарню, загінулі.

З перахопленай украінскімі сілавікамі размовы вынікае, што баевікі з групоўкі «Оплот» адкрылі агонь без каманды кіраўніцтва. Баевікі замоўчваюць інцыдэнт з расстрэлам хуткай. Не паведамляюць пра яго і спачуваючыя прарасейскім тэрарыстам расейскія СМІ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў