Як граць з уласным ценем: іранскі тэатр у Менску


Тэатр «Барыш» з іранскай Марагі прадставіў спектакль «Цені і вецер» на менскім фестывалі студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар».

«Цені і вецер» – гэта не мікс двух відаў тэатраў, класічнага і ценяў. Цені ў іранцаў – героі спектаклю, граюць, па сутнасці, саміх сябе. Пад спачатку наіўнай забавай актораў са сваймі адбіткамі на сцэне паступова пачала разварочвацца сур’ёзная праблема адзіноты.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле аўтараў спектаклю, самотны чалавек застаецца сам насам з уласным ценем. Гульня з ёй можа зацягнуць у глыбіні падсвядомасці, выяўляючы ў гэтым працэсе мноства галасоў і масак, а з імі – праблемы і заганы, якія знішчаюць чалавека знутры і прымушаюць балансаваць яго на мяжы рэальнасцяў, даводзяць да шаленства.

Фота: АС, belsat.eu

Стужка навінаў