Дэйвід Кэмэран: Вялікая Брытанія можа спыніць сваё існаванне як адзіная дзяржава


Брытанскі прэм’ер не выключае такога развіцця падзеяў, калі шатландцы прагаласуюць за незалежнасць.

Шатландскі рэферэндум аб незалежнасці, які адбудзецца 18 верасня, вызначыць лёс краіны на шмат дзесяцігоддзяў наперад, лічыць брытанскі прэм’ер-міністр Дэйвід Кэмэран.

«У пятніцу людзі могуць прачнуцца ў новай краіне, перад якой будзе іншая будучыня. Мы павінны ясна разумець, што дарогі назад не будзе, як-небудзь адыграць сітуацыю не атрымаецца», – адзначыў Дэйвід Кэмэран.

Палітык нагадаў пра важную ролю, якую Шатландыя грала ў гісторыі Вялікай Брытаніі і заклікаў шатландцаў галасаваць за тое, каб застацца ў складзе адзінай дзяржавы.

ЗК, belsat.eu, УНН

Стужка навінаў